Міхаіл Валер’евіч Зуй

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Валер’евіч Зуй (нар. 4 красавіка 1981, Мінск) — беларускі акцёр і музыкант.

Хуткія факты Міхаіл Валер’евіч Зуй, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 4 красавіка 1981 года ў Мінску.

У 2001 годзе з Паўлам Яскевічам заснаваў музычны гурт ili-ili. У 2002 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста Беларусі В. М. Раеўскага). Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з 2002 года[1].

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня 2020 года патрабаваў спыніць гвалт да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня 2020 года ўладамі звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня 2020 года Міхаіл Зуй разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту.[2].

Станам на снежань 2024 года, жыве ў Польшчы, працуе вядучым на тэлеканале «Белсат».

Remove ads

Творчасць

Тэатральная

Ролі ў тэатры:

  • Мікіта («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота)
  • Вен («Налу» Я. Русакевіч, В. Любецкага)
  • Эйбл («Уваходзіць свабодны чалавек» Т. Стопарда)
  • Казачнік («Снежная каралева» Я. Шварца)
  • Спадарожнік («Мы і ЯНО» паводле А. Аверчанкі)
  • Пётр («Маці» К. Чапэка)
  • Янка («Сны аб Беларусі» паводле У. Караткевіча і Янкі Купалы)
  • Грышка («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча)
  • Андрэй Андрэевіч Нюнін («Вяселле» паводле А. Чэхава)
  • Доўлці («Translations» Б. Фрыла)
  • Немец («Не мой» паводле А. Адамовіча)
  • Крэцкі («Офіс» І. Лаўзунд)
  • Коўлмэн Конар («Самотны захад» М. Мак-Донаха)
  • Ткач («Ноч на Каляды» паводле М. Гогаля)
  • Вялікі Клаўс («Лістапад. Андэрсен» паводле А. Паповай)
  • Якім Сарока («Паўлінка» Я. Купалы), Грышка («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), Ткач («Ноч на Каляды[ru]» паводле М. Гогаля), Маёр Плут («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), Іван («АРТ[en]» Я. Рэза), Князь Гальшанскі («Дзве душы» М. Гарэцкага), Іван Кузьміч Шпекін («Рэвізор» М. Гогаля), Віктар («Зямля Эльзы» Я. Пуліновіч[ru]), Андрусь («Радзіва Прудок» А. Горвата), Матавіла («Сон у купальскую ноч» У. Шэкспіра), Ягор («Ураджай» П. Пражко), Францішак («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага)[1], а таксама быў заняты ў спектаклях «Translations» Браяна Фрыла (прэм’ера 2009), «Войцек» Георга Бюхнера (прэм’ера 2017) і іншых.

23 верасня 2020 павінна была адбыцца прэм’ера спектакля «Тутэйшыя» па аднайменным творы Янкі Купалы, пастаўленага ў новай версіі рэжысёрам Мікалаем Пінігіным. У гэтым спектаклі Міхаілу была даручана роль настаўніка Янкі Здольніка[3].

Музычная

У 2005—2010 гадах удзельнік гурта Дзецідзяцей (гітара, бэк-вакал, тэксты і інш). З 2011 года ўдзельнічае ў гурце ili-ili.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads