Міхаіл Валянцінавіч Арцем’еў
беларускі хімік, доктар хімічных навук, прафесар БДУ From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Валянцінавіч Арцем’еў (нар. ў Мінску ў 1963 годзе) — найбольш цытаваны ў навуковых часопісах 2006—2010 гадоў (1307 спасылак) беларускі навуковец, доктар хімічных навук, спецыяліст у галіне нанахіміі. У 1985 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ). З 2010-га з’яўляецца загадчыкам лабараторыі нанахіміі Навукова-даследніцкага інстытута фізіка-хімічных праблем (НДІ ФХП) БДУ. У 2010 годзе атрымаў Ганаровую грамату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].
Ажыццявіў навуковыя даследаванні ў галіне сінтэзу і вывучэння будовы, структурна-хімічных ператварэнняў і ўласцівасцей ультрадысперсных металаў, квантавапамерных паўправаднікоў, нанапамерных аксідаў, а таксама мікра- і нанагэтэрагенных кампазытных сістэм на іх аснове, квантавахімічных разлікаў кластараў металаў і паўправаднікоў. Распрацаваў шэраг прыёмаў атрымання высокадысперсных і нанаструктураваных сістэм для мікра-, нанаэлектронікі і оптыкі. Займаецца стварэннем нанаматэрыялаў з асаблівымі ўласцівасцямі, такіх як люмінеставальныя пакрыцці, люмінесцэнтныя пазнакі для флюарэсцэнтнага імунааналізу, складнікі для радыёпаглынальных матэрыялаў, лазерныя затворы, нарыхтоўкі для аптычных валокнаў.
Remove ads
Зноскі
- Дзень беларускай навукі. Газета «Універсітэт» (27 верасня 2011).(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads