Міхаіл Міхайлавіч Паўлючэнка
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Міхайлавіч Паўлючэ́нка[2] (17 сакавіка 1909 — 24 сакавіка 1975) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі, доктар хімічных навук (1954), прафесар (1954), акадэмік Акадэміі навук БССР (1959), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Глухавічы (былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1933 годзе скончыў хімічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1934 года на пасадзе асістэнта кафедры фізічнай і калоіднай хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навучаўся ў аспірантуры пры Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР і абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1938—1941 і 1943—1965 гадах загадчык кафедры фізічнай і калоіднай хіміі, 1957—1968 — загадчык радыехімічнай лабараторыі, 1943—1947 — дэкан хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Адначасова М. М. Паўлючэнка ў Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР у 1937—1941 і 1944—1959 гадах, з 1957 года — загадчык лабараторыі мінеральных солей і ўгнаенняў. З 1959 года ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР: у 1959—1966 гадах — дырэктар, з 1966 года — загадчык лабараторыі цвёрдафазных рэакцый.
Памёр 24 сакавіка 1975 года.
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
Навуковая дзейнасць вучонага ў галіне тэорыі тапахімічных рэакцый, кінетыкі і механізме гетэрагенных хімічных рэакцый, радыяхіміі, малекулярным і эмісійным спектральным аналізе, абагачэнню калійных солей. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 3 доктарскія і 40 кандыдацкіх дысертацый.
З 1957 года М. М. Паўлючэнка быў членам пленума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР[3]. Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій выданняў «Прикладная спектроскопия», «Доклады АН БССР», «Известия АН БССР», шэрагу вучоных саветаў[3].
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[3]. Сярод апублікаваных прац вучонага:
- Основное уравнение топохимических реакций, не катализируемых твердым продуктом // Журн. физ. химии. 1949. Т. 23, вып. 7;
- Гетерогенные химические реакции // Под редакцией М. М. Павлюченко. — Мн., 1961, 1964, 1965, 1970, 1975;
- Калийные соли Белоруссии, их переработка и использование. Мн., 1966. (разам з Х. М. Александровічам).
Remove ads
Узнагароды
Памяць
Мемарыяльная дошка на будынку Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі[4].
Зноскі
- Павлюченко Михаил Михайлович // История БГУ(недаступная спасылка) (руск.)
- Павлюченко Михаил Михайлович // Знаменитые люди Гомельщины Архівавана 19 верасня 2020. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads