Міхаіл Васілевіч Петрашэўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Васілевіч Петрашэўскі (Буташэвіч-Петрашэўскі; 1 (13).11.1821, Санкт-Пецярбург — 7 (19). 12.1866, с. Бельска, цяпер Краснаярскі край) — рускі рэвалюцыянер.
Remove ads
Біяграфія
Сын урача, дваранін. Скончыў Царскасельскі ліцэй (1839) і юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1841). Служыў перакладчыкам у міністэрстве замежных спраў. Рэдактар і аўтар большасці тэарэтычных артыкулаў кішэнных слоўніка замежных слоў (вып. 2, 1846), у якім прапагандаваліся дэмакратычныя і матэрыялістычныя ідэі, прынцыпы ўтапічнага сацыялізму. З 1844 года ў доме Петрашэўскага праходзілі сходы; з 1845 года яны зрабіліся штотыднёвымі («пятніцы») і атрымалі вядомасць сярод прагрэсіўнай грамадскасці. Удзельнікі «пятніц» карысталіся бібліятэкай Петрашэўскага, у якой былі сабраныя забароненыя кнігі па матэрыялістычнай філасофіі, утапічнага сацыялізму і гісторыі рэвалюцыйных рухаў. Петрашэўскі прызнаваў сябе прыхільнікам Ш.Фур’е, выступаў за дэмакратызацыю палітычнага ладу Расіі і вызваленне сялян з зямлёй. У канцы 1848 года ўдзельнічаў у нарадах, прысвечаных арганізацыі тайнага таварыства, быў прыхільнікам працяглай падрыхтоўкі народных мас да рэвалюцыйнай барацьбы. У 1849 годзе арыштаваны, асуджаны да расстрэлу, заменены бестэрміновай катаргай, якую адбываў ва Усходняй Сібіры. З 1856 года ссыльны пасяленец, жыў у Іркуцку, арганізаваў газету «Амур» (1860). За выступы супраць самавольства мясцовых уладаў у лютым 1860 года высланы ў Мінусінскую акругу.
Remove ads
Зноскі
- Петрашевский Михаил Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads