Міхаіл Васілевіч Петрашэўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Васілевіч Петрашэўскі
Remove ads

Міхаіл Васілевіч Петрашэўскі (Буташэвіч-Петрашэўскі; 1 (13) лістапада 1821, Санкт-Пецярбург[1]7 (19) снежня 1866, Мінусінск, Енісейская губерня[d]) — дзеяч расійскага рэвалючыцнага руху, цэнтральная асоба гуртка «петрашэўцаў».

Хуткія факты Міхаіл Васілевіч Петрашэўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Сын урача, дваранін. Скончыў Царскасельскі ліцэй (1839) і юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1841). Служыў перакладчыкам у міністэрстве замежных спраў. Рэдактар і аўтар большасці тэарэтычных артыкулаў кішэнных слоўніка замежных слоў (вып. 2, 1846), у якім прапагандаваліся дэмакратычныя і матэрыялістычныя ідэі, прынцыпы ўтапічнага сацыялізму. З 1844 года ў доме Петрашэўскага праходзілі сходы; з 1845 года яны зрабіліся штотыднёвымі («пятніцы») і атрымалі вядомасць сярод прагрэсіўнай грамадскасці. Удзельнікі «пятніц» карысталіся бібліятэкай Петрашэўскага, у якой былі сабраныя забароненыя кнігі па матэрыялістычнай філасофіі, утапічнага сацыялізму і гісторыі рэвалюцыйных рухаў. Петрашэўскі прызнаваў сябе прыхільнікам Ш. Фур’е, выступаў за дэмакратызацыю палітычнага ладу Расіі і вызваленне сялян з зямлёй. У канцы 1848 года ўдзельнічаў у нарадах, прысвечаных арганізацыі тайнага таварыства, быў прыхільнікам працяглай падрыхтоўкі народных мас да рэвалюцыйнай барацьбы.

У 1849 годзе арыштаваны, асуджаны да расстрэлу, заменены бестэрміновай катаргай, якую адбываў ва Усходняй Сібіры. З 1856 года ссыльны пасяленец, жыў у Іркуцку, арганізаваў газету «Амур» (1860). За выступы супраць самавольства мясцовых уладаў у лютым 1860 года высланы ў Мінусінскую акругу.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads