Міхаіл Станіслававіч Яўневіч
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Станіслававіч Яўне́віч[1] (25 сакавіка 1922 — 10 студзеня 2010[2]) — вучоны ў галіне мовазнаўства і педагог, доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1984), Заслужаны настаўнік БССР (1972).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Кліны (Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе паступіў на літаратурны факультэт Магілёўскага настаўніцкага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны М. С. Яўневіч быў у партызанах[3]. Магілёўскі настаўніцкі інстытут скончыў у 1945 годзе і працягваў вучобу на літаратурным факультэце Магілёўскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1947 годзе і працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, дырэктарам Радчыцкай школы ў Столінскім раёне, завучам і дырэктарам у школах Валожына і Барысава[2]. У 1952 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры беларускай мовы Мінскага педагагічнага інстытута[4] і ў 1956 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па пытаннях сінтаксісу словазлучэння[2]. Працаваў у інстытуце, займаючы пасады выкладчыка, дацэнта, у 1982—1993 гадах — загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства.
Памёр М. С. Яўневіч 10 студзеня 2010 года[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар і сааўтар больш за 50[4] навуковых прац па сінтаксісу беларускай мовы, праблемах сінтаксічнай сінанімікі.
Сярод апублікаванага:
- Некаторыя паралелі ва ўжыванні прыназоўнікавых канструкцый у беларускай і рускай мовах // Працы Ін-та мовазнаўства АН БССР. 1959. Вып. 6;
- Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове: Прыназоўнікава-склонавыя канструкцыі з прасторавым значэннем. — Мн., 1977.
- Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы (1987, разам з П. У. Сцяцко, 4-е выд. 2006)
- Белорусский язык: учеб. для 6-7-х кл. шк. с рус. яз. обучения / М. С. Евневич, В. К. Андреенко. — 12-е изд. — Минск: Народная асвета, 1989. — 302 с., [4] л. ил.; 22 см; ISBN 5-341-00302-0 (У перакладзе)
Быў членам Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа Акадэміі навук Беларусі, старшынёй Спецыялізаванага савета па абароне кандыдацкіх дысертацый па беларускай і рускай мовах, методыцы выкладання беларускай мовы ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка, з’яўляўся членам Вучонага савета ўніверсітэта і Савета факультэта беларускай філалогіі і культуры[3]. У 1989—1990 уваходзіў у склад часовых камісій Вярхоўнага Савета БССР і Савета Міністраў БССР. Прымаў удзел у падрыхтоўцы Закона БССР «Аб мовах у БССР», Дзяржаўнай праграмы беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР, у рабоце Дзяржаўнай камісіі па ўдасканаленню беларускага правапісу[3].
Remove ads
Узнагароды і званні
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985)[5].
- Медаль Францыска Скарыны (1992).
- Дзяржаўная прэмія БССР 1990 года за стварэнне падручнікаў для 6—9 класаў на беларускай мове[1].
- Заслужаны настаўнік БССР (1972).
Зноскі
- Яўневіч Міхась Станіслававіч Архівавана 29 ліпеня 2020. // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна
- Знаменитые выпускники. ЕВНЕВИЧ Михаил Станиславович (1922—2010) (руск.) // Сайт МДУ імя А. А. Куляшова
- Яўневіч Міхаіл Станіслававіч // Сайт гісторыка-філасофскага факультэта МДУ імя А. А. Куляшова
- Михаил Станиславович Евневич // ОБД «Подвиг народа в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.» Архівавана 29 лістапада 2020. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads