Радчыцк
вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́дчыцк[1] (трансліт.: Radčyck, руск.: Радчицк) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Фядорскага сельсавета[2].
Была адміністрацыйным цэнтрам і ўваходзіла ў склад Радчыцкага сельсавета. З 10 кастрычніка 2025 года ў складзе Фядорскага сельсавета[2].
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 22 км на паўночны захад ад Століна, за 220 км ад Брэста, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь[3].
Гісторыя

Млоцкімі, якім належала вёска, была пабудавана драўляная царква, але ў 1760 годзе згарэла. У тым жа годзе яна была адноўлена на сродкі прыхаджан. Пасля Радчыцк перайшоў да Скірмунтаў. На сродкі Аляксандра Скірмунта замест папярэдняй, ужо струхнелай царквы, у 1841 годзе была ўзведзена мураваная прыхадская царква.
У 1863 годзе адкрылася земскае народнае вучылішча. На 1886 год — сяло, цэнтр воласці Пінскага павета Мінскай губерні. Меліся вінакурны завод і млын. Па перапісе 1897 года з’явіліся: школа царкоўнай граматы, хлебазапасны магазін, піцейны дом.
У 1921-1939 гадах у складзе міжваеннай Польшчы. У 1921—1923 гадах — цэнтр Радчыцкай гміны Пінскага павета Палескага ваяводства, з 1923 па 1939 гады гміна знаходзілася ў складзе Столінскага павета.
Каля Радчыцка пахаваны ўдзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, верагодна ўладальнік мясцовага маёнтка, забіты сялянамі за падтрымку паўстання[4].
У вёсцы працуе сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя і аддзяленне сувязі[3].
Была адміністрацыйным цэнтрам і ўваходзіла ў склад Радчыцкага сельсавета. З 10 кастрычніка 2025 года ў складзе Фядорскага сельсавета[2].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1886 год — 66 двароў, 792 жыхары; 1897 год — 176 двароў, 1128 жыхароў.
- XX стагоддзе: 1909 год — 246 двароў, 1329 жыхароў; 1921 год — 274 двары, 1554 жыхары; 1939 год — 470 двароў, 2373 жыхары; 1959 год — 660 жыхароў; 1970 год — 1233 жыхары; 1980 год — 1025 жыхароў; 1999 год — 689 жыхароў.
- XXI стагоддзе: 2001 год — 286 двароў, 649 жыхароў[3]; 2002 год — 277 двароў, 645 жыхароў; 2010 год — 535 жыхароў.
Славутасці
- Царква Раства Багародзіцы (1841) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000690.
- Магіла Аляксандра Скірмунта (1793—1845).
- Помнік загінулым у Вялікую Айчынную вайну землякам (1969).
Вядомыя асобы
- Лявон Неўдах (нар. 1947) — беларускі пісьменнік.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ра́чыцк
- Вабішчэвіч, А. Да пытання стану могілак на Століншчыне ў міжваенны час // ARCHE. — 2014. — № 7,8. — С. 370—372
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads