Міхаіл Сцяпанавіч Варонін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Сцяпанавіч Варонін
Remove ads

Міхаіл Сцяпанавіч Варо́нін (руск.: Михаил Степанович Воронин; 2 жніўня 1838 — 5 сакавіка 1903) — рускі вучоны ў галіне батанікі, мікалогіі, фітапаталогіі. Акадэмік Імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1898).

Хуткія факты Міхаіл Сцяпанавіч Варонін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

М. С. Варонін нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1858 годзе скончыў Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. Працаваў у Германіі, у Гайдэльбергу, затым пад кіраўніцтвам Г. А. дэ Бары ў Фрайбургу. Потым працаваў у Францыі. У 1861 годзе абараніў дысертацыю «Исследования над морскими водорослями» на ступень магістра. У 1869—1870 гг. М. С. Варонін прыват-дацэнт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1874 годзе яму прысуджана ступень доктара батанікі. У 1884 годзе абраны членам-карэспандэнтам імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук, у 1898 годзе правадзейным яе членам. 1879—1880 гг. М. С. Варонін правёў у Германіі.

Памёр М. С. Варонін у Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

М. С. Варонін з’яўляецца адным з заснавальнікаў антагенетычнага кірунку ў мікалогіі. Выявіў мікраарганізмы ў каранёвых клубеньчыках бабовых раслін. Даследаваў цыкл развіцця грыбоў. Яму належаць навуковыя працы па грыбных хваробах сельскагаспадарчых культур. У 1874—1880 гг. выявіў цыкл развіцця ўзбуджальніка кілы капусты.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads