Міхаіл Сяргеевіч Вярбіцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл (Міша) Сяргеевіч Вярбіцкі (20 чэрвеня 1969 г., Масква) — расійскі матэматык, публіцыст, інтэрнэт-актывіст. Найбольш вядомы літаратурай супраць сістэмы капірайту, стварэннем блогасферы «Тыфарэтнік» і судовым пазовам, які падаў супраць яго народны артыст Расіі Юрый Куклачоў.
Remove ads
Біяграфія
Сярэднюю адукацыю атрымаў у матэматычным класе сярэдняй школы № 57 г. Масквы. У 1990 г. вучыўся на мехмаце МДУ імя М. В. Ламаносава. У 1990—91 гг. наведваў заняткі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У 1995 г. скончыў аспірантуру Гарвардскага ўніверсітэта са ступенню PhD па матэматыцы[1]. Дысертацыю абараняў пад кіраўніцтвам Давіда Каждана па тэме «Кагамалогія кампактных гіперкэлеравых мнагастайнасцей». У 1996—1997 гг. супрацоўнічаў у Інстытуце перспектыўных даследаванняў у Прынстане. У 2002—2007 працаваў ва Універсітэце Глазга.
З 1996 г. выкладае ў Незалежным Маскоўскім інстытуце, з 2010 г. — на факультэце матэматыкі НДУ ВШЭ. Аўтар кнігі «Антыкапірайт», якая прысвечана крытыцы аўтарскага права. Вярнуўшыся ў Расію, нейкі час быў блізкі да Нацыянал-бальшавісцкай партыі Эдуарда Лімонава, потым адышоў ад яе ў 1998 г.[2]. Публікаваўся ў газетах «Завтра», «Лимонка», у «Русском журнале».
У 1998 г. заснаваў незалежны музычны лэйбл «UR-REALIST», на якім публікуецца эксперыментальная і рознапланавая музыка. Рэдактар Інтэрнэт-часопіса «LENIN:»[3]. Стваральнік рускай службы вядзення блогаў LJ.Rossia.org[4] («тыфарэтніка»[5][6]).
У лістападзе 2009 г. народны артыст Юрый Куклачоў падаў пазоў на Міхаіла Вярбіцкага, патрабуючы скасаваць выказванні з блога на lj.rossia.org[7]. Міша Вярбіцкі, у прыватнасці, з ужываннем ненарматыўнай лексікі паведаміў чытачам, што, па чутках, Куклачоў карыстаецца электрашокерам пры дрэсіроўцы кошак. У снежні 2009 г. па просьбе пазоўніка (Куклачова) і адказніка судовае пасяджэнне было адкладзена ў надзеі ўладзіць канфлікт у пазасудовым парадку[8]. У лютым 2010 г. Нагацінскі раённы суд г. Масквы пастанавіў спагнаць з Мішы Вярбіцкага кампенсацыю ў памеры 40 тыс. рублёў на карысць Ю. Д. Куклачова[9]. Масгарсуд прызнаў законным рашэнне спагнаць з блогера Міхаіла Вярбіцкага 40 тыс. расійскіх рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды[10]. У той жа час сам Міхаіл Вярбіцкі асвячаў пазоў як замах на свабоду слова ў Інтэрнэце.
Remove ads
Зноскі
- В публичной интернет-библиотеке Владимира Прибыловского(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2014.
- imperium.lenin.ru . Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2014.
- «Вести.net»: первые блоггеры Рунета . Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 21 чэрвеня 2014.
- Жестокие игры . Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 21 чэрвеня 2014.
- Где спрятаться от цепких рук спецслужб или 11 альтернатив Livejournal . Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2012. Праверана 21 чэрвеня 2014.
- Оскорбленный артист подал иск в суд на обидчиков . Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2014., «Комсомольская правда», 1 декабря 2009 г.
- Конфликт между Юрием Куклачёвым и Михаилом Вербицким . Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2012. Праверана 21 чэрвеня 2014. // НТВ, 23.12.2009.
- Дело N 2-300/10 . Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2012. Праверана 21 чэрвеня 2014.
- Решение по иску артиста Куклачева к блогеру вступило в силу . Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2014.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads