Міхаіл Хрысанфавіч Даўгяла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Хрысанфавіч Даўгяла
Remove ads

Міхаіл Хрысанфавіч Даўгяла (7 (21) мая 1908, в. Крутое, цяпер Смаленская вобласць, Расія — 9 верасня 1978) — беларускі жывапісец. Брат беларускага вучонага-тэрапеўта Георгія Даўгялы (1902—1974).

Хуткія факты Міхаіл Хрысанфавіч Даўгяла, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 7 (21) мая 1908 года ў вёсцы Крутое[1] на Смаленшчыне ў сям'і святара[2]. Скончыў у 1930 годзе Віцебскі мастацкі тэхнікум. Вучыўся ў М. Эндэ, Ф. Фогта, В. Волкава[1].

Удзельнік мастацкіх выставак з 1932 года[1]. У 1932 годзе на V Усебеларускай выстаўцы прадставіў працу «Дзіцячая пляцоўка ў калгасе»[3].

У 1932—1934 гадах працаваў мастаком-дэкаратарам у тэатры імя Янкі Купалы[3]. Выкладаў у 19301935 гадах у Мінскім педагагічным тэхнікуме[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1959 года[1].

Памёр 9 верасня 1978 года[1].

Remove ads

Творчасць

Працаваў пераважна ў галіне пейзажа, а таксама ў жанравай карціне. Асноўныя творы: палотны «Перад навальніцай» (1947[3]), «Лагойскія далягляды» (1950[3]), «Восень» (1955[3]), «Стары Мінск», «Перад дажджом» (1957[3]), «Сяўба», «Ля вогнішча на Бярэзіне», «Сакавік», «Цвіце яблыня», «Батанічны саду Мінску», «Восень. Залаты клён», «Збор ураджаю» (1956), «Камбайнёр за працай» (1957), «Торфараспрацоўкі» (1960), «Трактар працуе» (1961), «Вясна ў калгасе», «Збажына»[1], «Летні пейзаж» (1952), «Восеньскае сонца» (1956), «Зіма» (1959), «У наваколлях Радашковічаў» (1967), «Вясна» (1968)[3], «Пасадка бульбы», «саўгас «Гурыновічы», мемарыяльныя пейзажы ленінскіх месцаў (1970)[3].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусь, фондах БСМ[1].

Remove ads

Сям'я

Меў дачку Зою (нар. 1938), бібліятэкара-бібліёграфа.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads