Міхаіл (Казачынскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл (Казачынскі)
Remove ads

Міхаіл (свецкае імя Мануіл Іванавіч Казачынскі; 1699, Ямпіль — 1755, Слуцк) — архімандрыт і прэфект Кіеўскай духоўнай акадэміі.

Хуткія факты Міхаіл Казачынскі), Род дзейнасці ...
Thumb
Тамаш Гесэ. «Малюнак посаха архімандрыта Міхаіла Казачынскага», 1866
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і польскага шляхціча.

У 1733 годзе скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію. У 1736 годзе быў пасвечаны ў святары і прызначаны рэктарам усіх школ Бялградска-Карлавацкай мітраполіі.

Шмат падарожнічаў па славянскіх землях і Германіі, заснаўваў некалькі вучылішчаў у Сербіі. У 1739 годзе прыняў манаства. З 1739 па 1744 год быў прэфектам Кіева-Магілянскай акадэміі, дзе выкладаў філасофію. У 1746 годзе прызначаны архімандрытам Выдубіцкага манастыра, з 1748 года — архімандрыт Слуцкага Траецкага манастыра.

Надрукаваў панегірык «Найяснейшай непераможнай Імператрыцы» (Кіеў, 1744) і «Філасофія Арыстоцелева» (Кіеў, 1745). Абодва творы напісаны на трох мовах (рускай, лацінскай і польскай) і маюць шмат тонкасцей схаластычнага красамоўства.

Remove ads

Зноскі

  1. КОЗАЧИНСКИЙ Мануил Иванович // Словарь русских писателей XVIII века. Выпуск 2: К—П / под ред. А. М. ПанченкоСПб.: Наука, 1999. — С. 86–88. — ISBN 5-02-028095-X
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q109277660'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4344457'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q248326'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q110027664'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads