Міцкевіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міцке́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Міцкевічы.

Хуткія факты Міцкевіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года ў склад Данюшаўскага сельсавета перададзена вёска Укропенка[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 15 мая 1978 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Войстамскага (16 населеных пунктаў: Акушкаўшчына, Ардзяя, Белькава, Вострава, Вугляны, Забалацце, Куляшы, Міцкевічы, Навасёлкі, Палянка, Роткавічы, Рудня, Студзянец, Хаўсты, Шастакі і Ягаднава) і Жодзішкаўскага (3 населеныя пункты: Завелле, Калпяя і Трылесіна) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads