Жодзішкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жо́дзішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жодзішкі.

Хуткія факты Жодзішкаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Данюшаўскага сельсавета, у склад Войстамскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Абрамаўшчына III, Акушкава, Курчы, Лешчаняты, Мілуці, Няхведы, Семянкі і Целякі)[1]. 15 мая 1978 года да сельсавета далучана частка скасаванага Міцкевіцкага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Завелле, Калпяя і Трылесіна)[2]. 17 лістапада 1986 года ў склад сельсавета перададзены 19 населеных пунктаў (вёскі Андрэеўцы, Ашмянец, Будзілкі, Дубкі, Капачы, Паляны, Пастарыні III, Працуты, Селішча, Сенцяняты, Стаўбуцева, Сыраваткі, Хацілавічы, хутары Баравыя, Гародзькава, Дзексна, Сяляцічы, Хваецкаўшчына і Чорная Лужа) скасаванага Сыраваткінскага сельсавета[3]. 28 сакавіка 2016 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лылойцінскага сельсавета (15 населеных пунктаў: аграгарадок Лылойці, вёскі Буякі, Дабраўляны, Дзенавішкі, Каробкі, Лявонавічы, Міхнічы, Нястанішкі, Пазборцы, Рымшыненты, Станчыненты, Хведзевічы, Шыманэлі, хутары Лапавойня, Росцішкі)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (53 населеныя пункты) — 2971 чалавек[5], з іх 93,0 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 2,4 % — палякі, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (68 населеных пунктаў) — 2621 чалавек[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads