Мішэль Варга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мішэль Варга (1927 — 23 жніўня 2015[1]) — венгерскі і французскі трацкісцкі актывіст, удзельнік венгерскага паўстання 1956 года.

Хуткія факты Мішэль Варга, Род дзейнасці ...

М. Варга быў актыўным удзельнікам студэнцкай арганізацыі Саюза працоўнай моладзі і Венгерскай партыі працоўных, у рамках якіх ён лічыўся інтэлектуалам.

Ён таксама ўваходзіў у тую частку актывістаў, якая ў 1954 годзе заснавала гурток Пецёфі, у апазіцыі да Мацьяша Ракашы. У 1956 годзе М. Варга быў прызначаны намеснікам сакратара яго Часовага бюро. Уплывовы ў той час гурток спрабаваў падавіць венгерскае паўстанне 1956 г., баючыся гвалту з боку паўстанцаў[2].

Пасля паразы рэвалюцыі М. Варга збег у Аўстрыю, а затым пасяліўся ў Парыжы, дзе ён стаў трацкістам і заснаваў Лігу Рэвалюцыйных Сацыялістаў Венгрыі з іншымі ссыльнымі[3][4].

У 1973 годзе М. Варга заснаваў Міжнародную лігу рэканструкцыі Чацвёртага Інтэрнацыяналу.

У 1984 годзе М. Варга па ўласным жаданні выйшаў з апазіцыйнай групы і замест гэтага сфармаваў Групу апазіцыі да Чацвёртага Інтэрнацыянала. А ў 1990 годзе пасля роспуску групы была створана Міжнародная арганізацыя Чацвёртага Інтэрнацыяналу, у якой Варга стаў сакратаром

Remove ads

Зноскі

  1. Pavlovic, Radoslav (25 August 2015). "Balazs Nagy est mort" (PDF). Lutte des classes : Tribune française de workers international. p. 1. Праверана 5 October 2015.
  2. "The Hungarian Revolution 1956 - Part 1 Архівавана 29 чэрвеня 2018.", Permanent Revolution, October 2006
  3. Robert Jackson Alexander, International Trotskyism, 1929-1985
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads