Майсей Барысавіч Сокал

акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Майсей Барысавіч Сокал (5 кастрычніка 1904, г. Жмерынка, цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна — 8 сакавіка 1975) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1938).

Хуткія факты Майсей Барысавіч Сокал, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскую тэатральную студыю «Культур-ліга» (1924). Працаваў у Харкаўскім, з 1927 года ў Дзяржаўным яўрэйскім тэатры Беларусі, дзе паставіў спектакль «Тэўе-малочнік» паводле Шолам-Алейхема (1939; выконваў і галоўную ролю). З 1949 года ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1948 года.

Творчасць

Выканаўца драматычных і характарных роляў. Створаныя ім вобразы вылучаліся псіхалагічнай дакладнасцю і яркім вонкавым малюнкам.

Сярод значных роляў: Блазан («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Суддзя («Фуэнтэ Авехуна[en]» Лопэ дэ Вэгі), Том («Хаціна дзядзькі Тома[ru]» паводле Г. Бічэр-Стоу), Сілан, Рабінзон («Гарачае сэрца[ru]», «Беспасажніца[ru]» А. Астроўскага), Шпрых («Маскарад[ru]» М. Лермантава), Якаў Трошын («Дзеці сонца» М. Горкага) і інш.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads