Міхаіл Восіпавіч Каяловіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Восіпавіч Каяловіч (20 верасня (2 кастрычніка) 1828, мяст. Кузня, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 23 жніўня (4 верасня) 1891, Санкт-Пецярбург) — гісторык, славянафіл.
Remove ads
Біяграфія
Сын святара. Скончыў Супрасльскае духоўнае вучылішча, Літоўскую духоўную семінарыю (1851), Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1855), дзе і стаў выкладчыкам у 1856 годзе: у 1856—1862 гадаха працаваў на кафедры параўнальнага багаслоўя і рускага расколу, у 1862—1868 гадах — на кафедры рускай грамадзянскай і царкоўнай гісторыі, з 1868 года да смерці — на кафедры рускай грамадзянскай гісторыі. З 1865 года — член Камісіі па разбору і апісанню архіва Свяцейшага Сіноду. У 1873 стаў доктарам багаслоўя (дысертацыя «Гісторыя ўз’яднання заходнерускіх уніятаў старых часоў (да 1800)») і ардынарным прафесарам Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі.
Друкаваўся ў перыядычных выданнях — газеце «Дзень», часопісе «Грамадзянін», з сынам выдаваў палітыка-літаратурны штотыднёвы часопіс «Праўда» (з 1888).
Навуковыя даследаванні Каяловіча прысвечаныя гісторыі ўніяцтва, царкоўнай і агульнай гісторыі Заходняга края, гісторыі рускай самасвядомасці, гістарыяграфіі гісторыі Расіі. Ён быў прыхільнікам заходнерусізму, адстойваў пункт гледжання, што беларусы з’яўляюцца самабытнай часткай рускага народа, развіваў нацыянальна-манархічныя ідэі, ідэі адзінства рускага народа (куды ўключаліся ўкраінцы і беларусы). Паводле Міхаіла Каяловіча, «беларуская народнасць» узнікла ўжо ў Х—ХІ стст. у выніку аб’яднання генетычна блізкіх крывічоў і дрыгавічоў. На думку Каяловіча, уся гісторыя Паўночна-Заходняга края — гэта руская гісторыя, тут жыве рускі народ, мясцовая беларуская гаворка — гэта «мост» паміж маларускай і велікарускай гаворкамі[4].
Каяловіч адмаўляў гістарычны аб’ектывізм: «Не давярайце зманлівай аб’ектыўнасці, у гісторыі яе менш усяго; у гісторыі амаль усё суб’ектыўна»[5]. Лепшым з «суб’ектывізмаў» гісторык лічыў славянафільскі суб’ектывізм: «Ён лепш іншых, — сцвярджаў прафесар, — і ў народным, і ў навуковым сэнсе, і нават у сэнсе магчыма правільнага разумення і засваення агульначалавечай цывілізацыі»[5].
Ажаніўся з Надзеяй Платонаўнай Менчыц (1858). Меў трох сыноў.

Пахаваны на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры, дзе пастаўлены надмагільны помнік.
Remove ads
Зноскі
- Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 13 чэрвеня 2024.
- WorldCat Entities — OCLC, Inc., 2022. Праверана 21 студзеня 2025.
- Коялович Михаил Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Коялович М. О. История Русского самосознания. — Минск: Лучи Софии, 1997.
Remove ads
Творы (руск.)
Літаратура (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads