Марыя Уладзіміраўна Кавязіна

беларуская актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марыя Уладзіміраўна Кавязіна (у дзявоцтве Заборская; 25 кастрычніка 1911, Мінск — 12 красавіка 1975) — беларуская актрыса, заслужаная артыстка Беларускай ССР (1956).

Хуткія факты Марыя Уладзіміраўна Кавязіна, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У школьныя гады захаплялася мастацкім чытаннем, наведвала драматычны гурток. Творчую дзейнасць пачала ў Тэатры юнага гледача БССР (цяпер Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача) у Мінску, у якім працавала з 1931 па 1941 г.

Лепшыя ролі актрысы ў ТЮГу: Калет («Адвакат Патлен» у апрацоўцы С. Аўслендэра), Арына Радзівонаўна («Казка пра цара Салтана» паводле А. Пушкіна), Сялянка («Мікола Гоман» В. Сташэўскага), інспектрыса Варона («Блакітнае і ружовае» А. Бруштэйн), Бабуля («Снежная каралева» Яўгена Шварца па матывах казкі Х. К. Андэрсена).

З 1945 года выступала на сцэне Палескага абласнога драматычнага тэатра імя Я. Купалы ў Мазыры (створаны ў лістападзе 1944 года, у 1946 годзе рэарганізаваны ў Пінскі абласны драматычны тэатр), у 1946—1947 гг. працавала ў Бабруйскім, у 1947—1969 гг. — у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads