Салавей (балет)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Салавей (балет)
Remove ads

«Салавей» — балет у 4 дзеях Міхаіла Крошнера, напісаны ў 1937 годзе. Лібрэта Юрыя Сланімскага і Аляксей Ермалаева напісана паводле аднайменнай аповесці Змітрака Бядулі. Дырыжор — Ілья Гітгарц. Першы нацыянальны народна-гераічны балет. Упершыню пастаўлены ў 1938 годзе ў Адэсе. На сцэне Мінскага тэатра оперы і балета прэм’еры адбыліся ў 1939 годзе.

Хуткія факты Салавей, Жанр ...
Remove ads

Гісторыя

На момант стварэння спектаклю ў СССР досведу балетных спектакляў па нацыянальнай тэматыцы яшчэ не было. «Салавей» фактычна быў другім спектаклем такога роду пасля балета «Сэрца гор» Андрэя Баланчывадзэ ў пастаноўцы Вахтанга Чубукіяні[1].

Пастаноўка прызначалася для паказу на дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве. Ставілі спектакль спецыяльна запрошаныя харэографы ленінградзец Фёдар Лапухоў (2-і і 3-і акты) і масквіч Аляксей Ермалаеў (1-ы і 4-ы акты)[1]. Супрацоўніцтва двух рознапланавых балетмайстраў прывяло да парушэння цэльнасці балета, таму пазней ён быў перапрацаваны Аляксеем Ермалаевым[1].

Мастаком-пастаноўшчыкам спектаклю быў Павел Масленікаў[2].

Remove ads

Апісанне

Балет пастаўлены балетмайстарамі Аляксеем Ермалаевым і Фёдарам Лапуховым на музыку Міхаіла Крошнера[3]. Лібрэта пісалі Юрый Сланімскі і Аляксей Ермалаеў[4]. Над дэкарацыямі працаваў мастак Барыс Матрунін[5]. Пастаноўка цікавая ўведзенымі ў дзеянне спектакля рознымі старадаўнімі беларускімі абрадамі і звычаямі[6].

Харэаграфія

Адметнай рысай балета з’яўляецца знойдзеная выдатная раўнавага паміж класічным танцам і народнай харэаграфіяй[7]

Кампазітар ўдала выкарыстаў у балеце мелодыі і рытмы беларускіх народных песень і танцаў — «Лявоніху», «Юрачку», «Янку-польку», «Крыжачок»[8][9], «Мяцеліцу», «Лянок» і разам з імі польскія танцы — мазурку, паланэз, кракавяк[10].

«Лявоніха», якую паставіў Канстанцін Алексютовіч, была фінальнай сцэнай спектаклю. На дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў 1941 годзе фінальны танец балета танчыла адначасова 100 пар[11]. Мікалай Галаванаў  (руск.) так ахарактарызаваў яго[12]:

" «Лявоніха», пастаўленая тав. Алексютовічам, можа быць аднесена да лепшых узораў нацыянальнага танцавальнага мастацтва "

Сюжэт

У аснову сцэнарыя пакладзена аднайменная аповесць Змітрака Бядулі пра лёс артыста прыватнага панскага тэатра Сымона Салаўя і яго любові да прыгажуні Зосі[3].

Акцёры

Юлія Хіраска ўспамінала[1], што Сямён Дрэчын быў паўнавартасным суаўтарам балетмайстраў і змог стварыць адну з лепшых сваіх работ[1].

Юлія Чурко так апісвала майстэрства акцёраў, якія выконвалі галоўныя ролі[17]:

" Гаворачы аб выразнасці і ўяўнасці мовы галоўных герояў спектакля Сымона і Зоські, нельга не сказаць аб майстэрстве выканаўцаў гэтых партый — С. Дрэчыне і А. Нікалаевай. Менавіта іх абаяльная цеплыня, іх вялікая чалавечая шчырасць ўдыхнулі жыццё ў танцавальныя формы, абумовілі незвычайную праўдзівасць адлюстро характараў.

С. Дрэчын, які танчыў ролю Сымона, знайшоў для яе свежыя і яркія фарбы… Выдатная сцэнічная знешнасць, вялікі тэмперамент і выключная выразнасць дапамаглі С. Дрэчыну стварыць вобраз, які пакідае глыбокае ўражанне. Пасля традыцыйных у асноўным аднафарбавых мужчынскіх партый у старых балетах гэтая роля Дрэчына была незвычайна шматграннай

"
Remove ads

Узнагароды

Пасля паказу спектакля на Першай беларускай дэкадзе ў Маскве, тэатр атрымаў ва ўзнагароду ордэн Леніна і права называцца Дзяржаўным вялікім тэатрам оперы і балета[18].

Многія ўдзельнікі стварэння балета «Салавей» былі адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі: Аляксей Ермалаеў, які працаваў у Вялікім тэатры, быў, тым не менш, удастоены звання Народнага артыста БССР, Міхаіл Крошнер — звання Заслужанага артыста БССР, дырыжор Марк Шнейдэрман — звання заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, а Сямён Дрэчын — узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны»[1].

Remove ads

Пастаноўкі ў іншых тэатрах

Паралельна з пастаноўкай у Мінску балет Міхаіла Крошнера «Салавей» у 1939 ставіўся на сцэне Адэскага тэатра оперы і балета[19][20]. Юлія Хіраска кансультавала там пастаноўку беларускіх народных танцаў[1].

Зноскі

  1. Пионер Белорусского балета(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Масленікаў Павел Васілевіч(недаступная спасылка)
  3. Соловей(недаступная спасылка) (руск.)
  4. Соловей = Салавей : балет в 3 актах / либретто Ю. О. Слонимского, А. Н. Ермолаева; [музыка М. Е. Крошнера]. — Москва, 1940
  5. Соловей. (руск.)
  6. Чурко Ю.М. Белорусский балетный театр. Мн., 1983. — С. 29-30.
  7. Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.
  8. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. (бел.)
  9. Через год была война(недаступная спасылка) (руск.)
  10. Голованов Н. С. Заметки о музыкальной культуре Белоруссии // «Советская Белоруссия». — 26 мая. — 1940.
  11. Крикова Валентина Ивановна // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 333. — 737 с.
  12. Чурко Ю.М. Белорусский балет. Мн., 1966. — С. 37-38.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads