Марчэла Мальпігі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марчэла Мальпігі (італ.: Marcello Malpighi; 10 сакавіка 1628, Крэвалькорэ — 30 лістапада 1694, Рым) — італьянскі біёлаг і ўрач.
Адзін з заснавальнікаў мікраскапічнай анатоміі раслін і жывёл, праводзіў даследаванні ў вобласці гісталогіі, эмбрыялогіі і параўнальнай анатоміі.
Член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1668).
Remove ads
Акадэмічная кар’ера
У 17 гадоў паступіў у Балонскі ўніверсітэт, скончыў у 1653, атрымаўшы ступень доктара медыцыны.
У 1656 заняў пасаду прафесара ў гэтым універсітэце.
Неўзабаве стаў прафесарам тэарэтычнай медыцыны Пізанскага ўніверсітэта і на тры гады пераехаў у Пізу. У Пізе пазнаёміўся з Джавані Альфонса Барэлі, які аказаў вялікі ўплыў на погляды Мальпігі. Барэлі развіваў ідэі ятрафизікі, разглядаў фізіялагічныя і анатамічныя з’явы з пункту гледжання механікі.
У 1659 Мальпігі вярнуўся ў Балонню, з 1662 па 1666 быў прафесарам універсітэта ў Месіна, затым быў вымушаны вярнуцца назад у Балонскі ўніверсітэт, дзе выкладаў практычную медыцыну да 1691.
У 1691 Папа Інакенцій XII запрасіў Мальпігі ў Рым у якасці лекара. Выкладаў медыцыну ў Папскім каледжы.
Remove ads
Навуковыя творы


- De Pulmonibus, 1661
- Epistolae Anatomicae de Cerebro ac Lingua, 1665
- De Externo Tactus Organo, 1665
- De viscerum structura exercitatio anatomica, 1666
- De polypo cordis, 1666
- Dissertatio epistolica de bombyce, 1669
- Anatomia Plantarum, 1671
- De Formatione Pulli in Ovo, 1673
- De ovo incubato, 1675
- De Structura Glandularum Conglobatarum, 1689
Зноскі
- Preti C. MALPIGHI, Marcello // Dizionario Biografico degli Italiani — 2007. — Vol. 68.
- Riva A., Toffoletto E. Marcello Malpighi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Marcello Malpighi // Brockhaus Enzyklopädie
- Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 27 жніўня 2018.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads