Мацвей Генрыхавіч Манізер

савецкі скульптар (1891-1966) From Wikipedia, the free encyclopedia

Мацвей Генрыхавіч Манізер
Remove ads

Мацве́й Ге́нрыхавіч Ма́нізер (руск.: Матвей Генрихович Манизер; 17 сакавіка 1891, Санкт-Пецярбург — 20 снежня 1966) — расійскі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1933). Народны мастак СССР (1958). Акадэмік АМ СССР (1947). Віцэ-прэзідэнт АМ СССР (1947—1966). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій (1941, 1943, 1950).

Хуткія факты Мацвей Генрыхавіч Манізер, Дата нараджэння ...

Мацвей Манізер стварыў шэраг твораў, якія сталі класікай сацыялістычнага рэалізму.

Remove ads

Біяграфія

Мацвей Манізер нарадзіўся 5 (17 сакавіка) 1891 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і вядомага мастака Генрыха Манізера. Брат Генрыха Манізера.

У 1908—1909 гадах вучыўся ў Цэнтральным вучылішчы тэхнічнага малявання Штыгліца, у 1909—1911 гадах у Рысавальнай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў, у 1911—1916 гадах — у Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Выхаванец В. А. Бяклемішава, пад наглядам якога ствараў скульптуры на біблейскія і міфалагічныя тэмы[4].

3 1926 года член Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі. Выкладаў у Ленінградскай Акадэміі мастацтваў (1921—1929, 1935—1941, 1945—1947), маскоўскіх інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (з 1946) і мастацкім інстытуце (з 1952).

У 1937—1941 гадах старшыня праўлення ЛА СМ РСФСР. З 1941 года жыў у Маскве. Член УКП(б) з 1941 года. 3 1947 года правадзейны член і віцэ-прэзідэнт АМ СССР.

Мацвей Генрыхавіч Манізер памёр 20 снежня 1966 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках (участак № 6).

Remove ads

Творчасць

Працаваў пераважна ў галіне манументальнай бронзавай скульптуры. Зазнаў уплыў позняга акадэмізму[5]. Стварыў шэраг помнікаў манументальнай скульптуры, у тым ліку:

Да ліку найбольш вядомых прац Манізера адносіцца скульптура «Дыскабол», гісторыя якой узыходзіць, па ўспамінах аўтара, да серыі прац «на фізкультурныя тэмы», выкананай у 1926 годзе сумесна з А. А. Янсан-Манізер і Т. С. Кірпічнікавай:

«Гэтыя параўнальна невялікія рэчы пасля атрымалі распаўсюджанне ў бронзавых і цынкавых адліўках завода „Чырвоны Выбаржац“, прызначаных для прызаў. Адна з гэтых фігурак, патрапіўшы ў Харкаў, паслужыла нагодай для заказу вялікай фігуры „Дыскабол“, якую я выканаў у 1927 годзе. Бронзавыя адліўкі яе знаходзяцца ў Харкаве і ў Парках Культуры і Адпачынку ў Ленінградзе і ў Маскве»

— М. Г. Манизер[7]

У 1940-я гады скульптарам была выканана статуя А. С. Пушкіна для новага будынка вакзала ў горадзе Пушкін (станцыя Дзіцячае сяло).

Выканаў статуі і скульптурнай групы для станцый маскоўскага метрапалітэна «Плошча Рэвалюцыі» (1936—1939) і «Ізмайлаўскі парк» (1944)[5] Маскоўскага метрапалітэна. Найбольш вядомая станцыя «Плошча Рэвалюцыі», дзе ў нізкіх вуглах арачных праходаў размешчаны вялікія фігуры з атрыбутамі розных родаў дзейнасці — пагранічнік з сабакам, птушніца з курыцай, малады рабочы з шасцярэнькай і г.д. У 1943 годзе перадаў прысуджаную яму Сталінскую прэмію сумай 100 000 рублёў у Фонд абароны.

Сярод твораў таксама партрэтаў і інш. Аўтар кнігі «Скульптар пра сваю работу» (т. 1—2, 1940—1952)[5].

Remove ads

Сям’я

У шлюбе са скульптурам Аленай Аляксандраўнай Янсан[ru] (1890—1971) меў сына Гуга[ru] (1927—2016), які стаў мастаком.

Зноскі

1. Манизер Матвей Генрихович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

2. Манизер Матвей Генрихович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

3. R. Ya. Abolina Matvey Manizer // Manizer, Matvey // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T053814

4. art-100.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2020. Праверана 1 сакавіка 2020.
5. Манізер Мацвей Генрыхавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
6. М. Золотоносов. Можно ли из ЦПКиО сделать парк тоталитарного периода? Город’812 Online Архівавана 12 сакавіка 2011.; фото отливки в Москве; ещё фото отливки в Москве; фото из альбома «И это тоже Харьков…»
7. Манизер, М. Г. Скульптор о своей работе. - Москва, Ленинград, 1940.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads