Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў
Remove ads

Мікіта Сярге́евіч Хрушчоў (5 (17) кастрычніка 1894, Калінаўка, Курская губерня — 11 верасня 1971, Масква) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Першы сакратар ЦК КПСС (19531964), Старшыня Савета Міністраў СССР (1958—1964). Герой Савецкага Саюза, Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы.

Хуткія факты Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў, генеральны сакратар ЦК КПСС ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

3 1909 слесар на заводах і шахтах Данбаса. Член Камуністычнай партыі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. З пачатку 1920-х гадоў на кіроўнай партыйнай рабоце ва Украіне (у 1924 удзельнік трацкісцкай апазіцыі). Вучыўся ў Прамысловай акадэміі (Масква, 1929—30).

З 1931 — у Маскве; з 1935 1-ы сакратар Маскоўскіх гарадскога і абласнога камітэтаў партыі. У 1938 — сакавіку 1947 і снежні 1947—49 1-ы сакратар ЦК кампартыі Украіны, адначасова ў 1944—47 старшыня СНК (з 1946 Савет Міністраў) Украіны. Член ЦК ВКП(б)/КПСС (1934—66), Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1939—64). Меў дачыненне да палітычных рэпрэсій у Маскве і ва Украіне.

У 2-ю сусветную вайну член ваеннага саветаў шэрагу франтоў. Генерал-лейтэнант (1943).

3 1949 сакратар ЦК і 1-ы сакратар Маскоўскага камітэта ВКП(б).

З верасня 1953 1-ы сакратар ЦК КПСС, адначасова з 1958 года старшыня Савета Міністраў СССР. Вынікам незадаволенасці партыйнага і дзяржаўнага апарату палітыкай і валюнтарысцкім стылем кіраўніцтва М. Xрушчова стала яго вызваленне («па стане здароўя») ад усіх пасад на кастрычніцкім пленуме ЦК КПСС у 1964 годзе.

Аўтар мемуараў.

Remove ads

На чале партыйнага і дзяржаўнага апарату

М. Хрушчоў быў адным з ініцыятараў рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 1930 — пач. 1950-х гадоў; на XX (1956) і XXII (1961) з’ездах КПСС выступіў з рэзкай крытыкай культу асобы і дзейнасці І. Сталіна. Імкнуўся мадэрнізаваць партыйна-дзяржаўную сістэму, абмежаваць прывілеі партыйнага і дзяржаўнага апарату, палепшыць матэрыяльнае становішча насельніцтва, зрабіць савецкае грамадства больш адкрытым. У перыяд яго знаходжання на вышэйшых дзяржаўных і партыйных пасадах вялося масавае асваенне цалінных і абложных зямель (1954—60), будаўніцтва добраўпарадкаванага жылля для працоўных, пачалося асваенне космасу (1957).

У знешняй палітыцы праводзіўся курс на пашырэнне адносін з капіталістычнымі і новымі незалежнымі краінамі, змякчэнне наступстваў гонкі ядзерных узбраенняў (Маскоўскі Дагавор аб забароне і абмежаванні выпрабаванняў атамнай зброі, 1963), рабіліся захады па раззбраенні (скарачэнне ўзброеных сіл СССР у 1955 — пачатку 1960-х гадоў больш як на 3 млн чал., прапанаваны ў 1962 годзе савецкі праект дагавора пра ўсеагульнае і поўнае раззбраенне), значна пашырыліся міжнародныя культурныя сувязі. Аднак некаторыя рашэнні М. Xрушчова часам прыводзілі да рэзкага абвастрэння міжнародных адносін (крызіс вакол Заходняга Берліна ў 1961 годзе, Карыбскі крызіс 1962 года).

Часовае аслабленне ідэалагічнага і адміністрацыйнага націску на творчую інтэлігенцыю пасля 1953 года («адліга») спрыяла значным дасягненням у галіне культуры, аднак з пачатку 1960-х яго культурная палітыка стала больш жорсткай. Ініцыятар антырэлігійнай кампаніі. У выніку шэрагу непрадуманых рашэнняў М. Xрушчова ў галіне кіраўніцтва сельскай гаспадаркай пагоршылася забеспячэнне гарадскога насельніцтва прадуктамі харчавання. Неабгрунтаванымі былі яго заклікі «дагнаць і перагнаць Амерыку» і абяцанні пабудаваць камунізм да 1980 года.

Remove ads

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118638378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.

2. Gibney F. B. Nikita Sergeyevich Khrushchev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Nikita Sergejewitsch Chruschtschow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118638378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

5. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

Гл. таксама

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads