Мікалай Гаўрылавіч Чарнышэўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Гаўрылавіч Чарнышэўскі (12 (24) ліпеня 1828, Саратаў, Расійская імперыя — 17 (29) кастрычніка 1889, там жа) — рускі філосаф-утапіст, рэвалюцыянер-дэмакрат, навуковец, літаратурны крытык, публіцыст і пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
У 1842—1845 гадах вучыўся ў Саратаўскай духоўнай семінарыі, у 1850 годзе скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт, у 1855 годзе атрымаў ступень магістра. Працаваў выкладчыкам літаратуры ў Саратаўскай гімназіі. З 1853 года ў Пецярбургу: супрацоўнічаў у часопісе "Отечественные записки", галоўны рэдактар часопіса "Современник". У 1862 годзе арыштаваны за дачыненне (не даказанае) да напісання пракламацыі "Панскім сялянам ад іх дабрадзеяў паклон", а ў 1864 годзе прыгавораны сенацкім судом да катаргі і вечнага пасялення ў Сібіры. У 1883 годзе пераехаў у Астрахань, потым у Саратаў.
Remove ads
Прафесійная дзейнасць
Погляды Чарнышэўскага
Светапогляд Чарнышэўскага фарміраваўся пад уплывам ідэй класічнай нямецкай філасофіі (Г. Гегель, Л. Феербах), англійскай палітычнай эканоміі (Д. Рыкарда), французскага ўтапічнага сацыялізму (Ш. Фур'е і інш.), а таксама В. Бялінскага, А. Герцэна, П. Леру, П.-Ж. Прудона. У асноўнай філасофскай працы "Антрапалагічны прынцып у філасофіі" (1860) сцвярджаў, што чалавек мае адну рэальную натуру — матэрыяльную. У адрозненне ад Феербаха бачыў у чалавеку не толькі родавае, але і сацыяльна-гістарычнае стварэнне. Лічыў, што на аснове сялянскай абшчыны, злучанай з навукова-тэхнічнымі дасягненнямі Захаду, Расія ў стане перайсці да сацыялізму; шляхам да такога пераходу лічыў сацыяльную рэвалюцыю. У рамане «Што рабіць?» (1863) даў вобразны малюнак "светлай і цудоўнай" будучыні чалавецтва — сацыялізму, які грунтуецца на грамадскай уласнасці. Эстэтыку разглядаў як "сістэму агульных прынцыпаў мастацтва ўвогуле і паэзіі ў асаблівасці". На яго думку, творы мастацтва ўзнікаюць на глебе сапраўдных патрэбнасцей чалавека (праўды, любові і паляпшэння быту), таму прадметам мастацтва можа і павінна стаць рэальная рэчаіснасць, а не штосьці абсалютнае і недасягальнае. У яго этычных поглядах узвялічваецца праца і людзі працы, асуджаецца марнае жыццё, адстойваецца разумны эгаізм асобы.
Чарнышэўскі і Беларусь
Развітыя Чарнышэўскім рэалістычныя традыцыі ў разуменні суадносін мастацтва і рэчаіснасці паўплывалі на творчасць многіх беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва пачатку ХХ ст. Пад ідэйным уплывам Чарнышэўскага фарміраваўся светапогляд К. Каліноўскага. Сярод вучняў і паслядоўнікаў Чарнышэўскага былі браты А. Трусаў і Б. Трусаў і інш. Ідэйная спадчына Чарнышэўскага стала адной з тэарэтычных крыніц станаўлення беларускай эстэтыкі; у 1920-я гг. яе вывучалі С. Вальфсон, І. Герчыкаў і інш.
Remove ads
Зноскі
- Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- Чернышевский Николай Гаврилович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
