Наваполле (Навапольскі сельсавет)

аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Наваполле (Навапольскі сельсавет)map
Remove ads

Навапо́лле[1] (трансліт.: Navapollie, руск.: Новополье) — аграгарадок[2] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Навапольскага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’най Горкі, 30 км ад Мінска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пціч.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Назва паходзіць ад участка зямлі — новае поле[3].

Гісторыя

Thumb
Цэнтральная вуліца

Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР. У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Наваполле», была кузня[3].

Thumb
Сельсавет

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1942 годзе немцамі былі забітыя 9 жыхароў[3].

З 8 ліпеня 1954 года цэнтр Навапольскага сельсавета.

Насельніцтва

  • 1960 год — 160 жыхароў
  • 1999 год — 311 жыхароў
  • 2002 год — 103 двары, 290 жыхароў
  • 2010 год — 112 гаспадарак, 317 жыхароў
  • 2012 год — 113 гаспадарак, 330 жыхароў
  • 2019 год — 328 жыхароў[4]

Інфраструктура

Thumb
Грэбенская базавая школа Пухавіцкага раёна
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Бібліятэка (адкрытая ў 1958 годзе)[5]
  • Дзіцячы сад
  • Ветэрынарны пункт
  • Дом культуры
  • Крама
  • Аддзяленне сувязі
  • Сярэдняя школа
  • У 2013 годзе на тэрыторыі СВК «Агра-Абярэг»

Славутасці

  • Брацкая магіла 125 савецкіх партызан, якія загінулі ў баі з нямецкімі войскамі 7 ліпеня 1944 года. Тут, сярод іншых, пахаваны Яўген Лізюкоў. Месціцца каля школы[3].

Спіс вуліц

  • Маладзёжная вуліца
  • Пасялковая вуліца
  • Садовая вуліца
  • Цэнтральная вуліца
  • Цяністая вуліца[6]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads