Наваяварыўск

горад у Львоўскай вобласці Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Наваяварыўскmap
Remove ads

Наваяварыўск[2] (укр.: Новояворівськ) — горад раённага значэння Яварыўскага раёна Львоўскай вобласці Украіны.

Хуткія факты Наваяварыўск, Краіна ...

Размешчаны на вышыні 300 м над узроўнем мора на мяжы Расточча і Надсянскай нізіны ў вярхоўях ракі Шкло — за 14 км на ўсход ад раённага цэнтра і за 30 км на захад ад абласнога цэнтра Львова. Найбуйнейшы ў Яварыўскім раёне і 7-мы па колькасці ў Львоўскай вобласці горад з насельніцтвам больш за 30 тыс. асоб. Уваходзіць у склад Львоўскай агламерацыі.

Remove ads

Агульныя звесткі

Наваяварыўск - адносна малады горад, заснаваны ў 1965 г. як працоўнае паселішча «Янтарнае» (з чэрвеня 1969 года — Наваяварыўскае) каля буйных магутнасцяў вытворчасці серы, менавіта таму на яго гербе і сцягу месцяцца тры трыкутніка — геалагічнае абазначэнне радовішчаў сернай руды. Асаблівасцю горада з'яўляецца вялікая шчыльнасць насельніцтва, якая складае больш за 15 тыс. чал./км2 (для параўнання сярэдняя шчыльнасць насельніцтва Львова - каля 4 тыс. чал./км2), што тлумачыцца ягонай забудовай пераважна шматпавярховымі дамамі. Горад мае дастаткова добра развітую інфраструктуру і выгаднае эканамічнае размяшчэнне. Побач з горадам праходзіць аўтатраса дзяржаўнага значэння ЛьвоўЯварыў (аўтадарога М10 ЛьвоўКракавэцьКракаў). Горад злучаны са Львовам чыгункай Шкло — Львоў (станцыя «Янтарная»).

Remove ads

Вядомыя асобы

Нарадзіліся

  • Расціслаў Дамішэўскі (1971) — музыкант, прадзюсар, былы ўдзельнік гурту «Скрябін».
  • Сяргей Гера (1974) — музыкант, былы ўдзельнік гурту «Скрябін».
  • Алена Аліферэнка (1978) — веславальніца, чэмпіёнка Еўропы, удзельніца двух Алімпіяд.
  • Адрыяна Галецкая (1978) — мастак-жывапісец.
  • Віталь Кільчыцкі (1988) — біятланіст, удзельнік і прызёр Універсіяды, Чэмпіянату Еўропы, Кубку свету па біятлону.
  • Васіль Прыйма (1991) — футбаліст.
  • Назарый Русын (1998) — футбаліст.

Пражывалі

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads