DZIDZIO

From Wikipedia, the free encyclopedia

DZIDZIO
Remove ads

«DZIDZIO» (Дзідзьё) — украінскі поп-гурт, заснаваны ў 2009 годзе[2]. Выступае ў жанры «камедыйнага антыгламурнага попа». Выкарыстоўвае надсанскія  (укр.) говар украінскай мовы, суржык і ненарматыўную лексіку[3].

Thumb
Хуткія факты Асноўная інфармацыя, Жанры ...
Remove ads

Гісторыя

Гурт DZIDZIO быў створаны ў 2009 годзе ў горадзе Наваяварыўск, Львоўскай вобласці, пры падтрымцы Андрэя Кузьменка. У яго склад увайшлі Міхаіл Хома (Дзідзьо) і Алег Турко (Лёсік). Пазней далучыўся яшчэ адзін удзельнік — Назары Гук (Юлік). Да гэтага моманту Дзідзьо здабыў папулярнасць у Інтэрнэце дзякуючы сваім маналогам пра парсючка Мэйсана — «ідэйным натхняльнікам гурта».

Першы поспех DZIDZIO прынесла выкананне песні «Старі фотографії» гурта «Скрабін». Наступным хітом гурта стала песня «Ялта», словы і музыку для якой напісаў Андрэй Кузьменка[4]. Гурт набыў вялікую папулярнасць у інтэрнэце, іх фан-клуб «У Кантакце» налічвае больш за 200 тысяч падпісчыкаў.

Летам 2012 года адбылася прэм’ера кліпа на песню «ХА-ХА-ХА», а ў кастрычніку выйшаў аднайменны альбом. Вясной 2013 года выйшла іх новая песня «Сусіди». У сакавіку таксама выйшаў караоке-дыск групы ў DVD-фармаце. 18 мая 2013 года адбыўся сольны канцэрт гурта DZIDZIO на стадыёне «Арэна Львоў», які наведалі каля 25 000 гледачоў[5].

У 2016 годзе гурт са скандалам пакінуў гітарыст Алег Турко. Яго месца заняў Арэст Галіцкі (Лямур)[6].

Remove ads

Склад

  • Міхаіл «Дзідзьё» Хома (2009 — н.ст.) вакал, сузаснавальнік групы, дырэктар
  • Назары «Юлік» Дук (2012 — н.ст.) — клавішы, бас-клавіятура, драм-машына, бэк-вакал
  • Арэст «Лямур» Галіцкі (2016 — н.ст.) — гітара

Былыя ўдзельнікі

  • Алег «Лэсік» Турко (2009—2016) — гітара, бэк-вакал, сузаснавальнік групы.

Дыскаграфія

Альбомы

  • 2014 — «DZIDZIO Хіти»
  • 2012 — «ХА-ХА-ХА»

Сінглы

Больш інфармацыі Назва, Аўтар музыкі ...

Зноскі

  1. Тормахова Вероніка Миколаївна. Вплив Гурту «Брати Гадюкіни» На Розвиток Української Рок- та Поп-Культури // Актуальні проблеми історії, теорії та практики художньої культури, 2014. Випуск 33, С. 320—322.
  2. Історія створення гурту DZIDZIO (укр.). Праверана 31 ліпеня 2016.(укр.) . Праверана 31 ліпеня 2016.
  3. Тормахова Вероніка Миколаївна. Вплив Гурту «Брати Гадюкіни» На Розвиток Української Рок- та Поп-Культури // Актуальні проблеми історії, теорії та практики художньої культури, 2014. Випуск 33, С. 320—322. (укр.) 
  4. Досье: DZIDZIO. Аргументы и факты (20 жніўня 2014). Праверана 1 жніўня 2016.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads