Надбароднік бязлісты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Надбароднік бязлісты
Remove ads

Надбароднік бязлісты[1] (Epipogium aphyllum) — від шматгадовых раслін сямейства архідныя (Orchidaceae). Тыпавы від роду надбароднік (Epipogium)

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая сапрафітная расліна вышынёй 5—20 см. Карэнішча каралападобнай формы.

сцёблы светла-жоўтага колеру з чырвонымі палоскамі, крохкія. Лісце рэдукаванае да плёнкавых жаўтлявых лусках.

Суквецце — гронка. Кветкі жоўтыя, паніклыя, з ружовымі альбо пурпурнымі плямамі і светла-фіялетавай плямай. Звычайна размнажаецца вегетатыўна з дапамогай карэнішчаў, аплодненыя кветкі і насенныя каробачкі сустракаюцца вельмі рэдка.

Remove ads

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Распаўсюджаны ў Еўропе, Малой Азіі. У Расіі шырока сустракаецца па ўсёй лясной зоне, у Сібіры толькі ў поясе паўднёвай тайгі і лесастэпавай зоне.

Расце ў вільготных хвойных і змешаных лясах. Звычайна жыве ў тоўшчы моху, выносячы вонкі толькі сцябло з кветкамі.

Доўгі час лічыўся зніклым відам для Беларусі, паколькі батанікі не знаходзілі яго на прасторах краіны з 1920-х гадоў. Аднак у 2009 годзе на тэрыторыі Браслаўскага раёна быў ізноў знойдзены адзінкавы асобнік[2].

Remove ads

Экалогія

Thumb
Кветка

Міка-гетэратрофная расліна: пажыўныя рэчывы атрымоўвае з грыбоў, на якіх паразітуе. Расце ў букавых, дубовых і хваёвых лясах на ўрадлівых глебах.

Ахоўны статус

Расліна абаронена ў многіх месцах, яна з’яўляецца выключна рэдкай і не павінна быць выдалена з асяроддзя пражывання або парушаная[3].

У Беларусі і Расіі від з нявызначаным статусам. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоную кнігу Расіі і шэрагу суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Вымірае ў сувязі з асушваннем балот і высечкай лесу.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 48. — 160 с. 2 350 экз.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads