Надзея Аляксееўна Святлічная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Надзея Аляксееўна Святлічная (8 лістапада 1936, сяло Палавінкіна, Старабельскі раён, Луганская вобласць — 8 жніўня 2006, Матаван, Нью-Джэрсі, ЗША) — украінскі журналіст, філолаг, праваабаронца, удзельнік руху шасцідзесятнікаў. Рэдактар «Весніка рэпрэсій ва Украіне» (ЗША), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (1994).
Remove ads
Біяграфія
Надзея Святлічная нарадзілася 8 лістапада 1936 года ў сяле Палавінкіна Старабельскага раёна Луганскай вобласці.
1972 год за праваабарончую дзейнасць правяла ў ізалятары КДБ. У 1973 годзе асуджаная да 4 гадоў лагераў, адбывала пакаранне ў Мардоўскіх лагерах. У 1978 годзе, пасля запыту сенатара Эдварда Кенэдзі з’ехала з СССР у ЗША.
Пасля выезду з СССР была актыўным членам замежнага прадстаўніцтва Украінскай Хельсінкскай групы і рэдактарам-укладальнікам «Весніка рэпрэсій ва Украіне» (ЗША). У 1983—1994 гадах працавала ва ўкраінскай рэдакцыі радыё «Свабода» ў Нью-Ёрку.
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Ордэн «За мужнасць» I ступені (8 лістапада 2006 г.) — за грамадзянскую мужнасць, самаадданасць у барацьбе за сцвярджэнне ідэалаў свабоды і дэмакратыі і з нагоды 30-х угодкаў стварэнне ўкраінскай грамадскай групы садзейнічання выкананню Хельсінкскіх пагадненняў.
- Ордэн княгіні Вольгі III ступені (26 лістапада 2005 г.) — за важкі асабісты ўклад у нацыянальнае і дзяржаўнае адраджэнне Украіны, самаадданасць у барацьбе за сцвярджэнне ідэалаў свабоды і незалежнасці, актыўную грамадскую дзейнасць.
- Дзяржаўная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (2 мая 1994 года) — за актыўную журналісцкую і публіцыстычную дзейнасць апошніх гадоў.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads