Надзея Анатолеўна Хальцова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Надзея Анатолеўна Хальцова (нар. 23 ліпеня 1978, в. Мікелеўшчына, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская настаўніца, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Хуткія факты Надзея Анатолеўна Хальцова, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 23 ліпеня 1978 года ў вёсцы Мікелеўшчына Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці[1].

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Настаўнік беларускай мовы і літаратуры»[1].

Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 г. Масты; настаўніцай рускай мовы і літаратуры, намесніцай дырэктара па асноўнай дзейнасці Мікелеўшчынскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Мастоўскага раёна; інспектаркам па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі дома, загадчыцай аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна; дырэктаркай гімназіі № 1 імя Данілы Іванавіча Валковіча г. Масты[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].

У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Шчучынскай акругі № 60. Член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[1].

Remove ads

Сям’я

Выхоўвае дачку[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads