Надзея Прохараўна Варвановіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Надзея Прохараўна Варвановіч (30 лістапада (13 снежня) 1903, Гомель — 10 сакавіка 1985) — беларуская мастачка.

Хуткія факты Надзея Прохараўна Варвановіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 30 лістапада (13 снежня) 1903 года ў Гомелі. Вучылася ў мастацкіх студыях Растова-на-Доне ў 1935—1937 гадах і пры Доме народнай творчасці ў Мінску ў 1937—1941 гадах, дзе яе настаўнікамі былі В. Волкаў і М. Дучыц[1].

Удзельнічала ў мастацкіх выставах з 1941 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1956 года[1].

Творчасць

Працавала пераважна ў станковым жывапісе, у жанрах нацюрморта, пейзажа і партрэта. Сярод асноўных твораў — «Нацюрморт з гарлачыкам», «Нацюрморт з кветкамі і ручніком», «Флёксы», «Нацюрморт з беларускай посцілкай», «Сіні лубін з ручніком», «Жоўтыя кветкі на стале», «Півоні светлыя», «Карпы і ракі», «Ружы і вінаград»; лірычныя пейзажы «Зімовы дзень», «Бераг Нарачы», «Мінскае мора», «Зімой у Крыжоўцы»; партрэты М. Дучыца, школьніцы, маці, а таксама аўтапартрэт[1].

Творы мастачкі захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і ў фондах БСМ[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads