Нанея
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нане́я[1], Нонэа[2] (Nonea) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя і шматгадовыя травы. Сцёблы прамастойныя ці ўзыходныя, галінастыя, залозістаапушаныя. Лісце вузкае, лінейна-ланцэтнае або падоўжанае, суцэльнае, чаргаванае па даўжыні сцябла. Кветкі правільныя, белыя, жоўтыя, фіялетавыя або чырванаватыя ў завітках, сабраныя ў шчыткападобна-мяцёлчатыя суквецці. Плод — сухі арэшак.
Арэал і экалогія
Род уключае каля 40 відаў (20 відаў[3]). Пашыраны ў Міжземнамор’і і часткова ў Еўропе. На тэрыторыі Беларусі два віды: нанея руская (Nonea rossica), трапляецца ўздоўж дарог, на пустках, чыгуначных насыпах, і нанея цёмная (Nonea pulla)[4].
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
- Nonea Архівавана 2 студзеня 2019. (англ.) // The Plant List
- База Растения Беларуси Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads