Нанея цёмная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Нанея цёмная
Remove ads

Нанея цёмная, Нонэа цёмна-бурая[1][2] (Nonea pulla) — від кветкавых травяністых раслін роду Нанея (Nonea) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна, 15—50 см вышынёй. Расліна зялёная, з кароткім і негустым апушэннем. Сцёблы большай часткай шчыткападобна разгалінаваныя[2]. Лісце па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай, апушанае[3]. Кветкі чырвоныя з адценнямі. Пялёскаў — 5. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне

Распаўсюджана ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, Заходняй Азіі; інтрадуцыравана ў некаторых краінах Еўропы[4][5].

Ва Украіне від расце на гліністых, вапнава-камяністых схілах і па пустазельных месцах — у паўднёва-заходніх і лясных раёнах, лесастэпе і стэпы. У Крыме рэдка (наваколлі Сімферопаля)[2].

Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф, эўтроф[3]. Апыляецца насякомымі[6].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наукова думка, 1987. — С. 273. (руск.) (укр.)
  3. Нонея тёмно-бурая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  4. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  5. bgbm.org. (англ.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads