Нарадная
самая высокая гара Урала From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
На́радная[1] (руск.: На́родная[2][4], руск.: На́родаиз[4], комі: На́рода-Из, манс.: Поэм-Ур) — горная вяршыня Расіі, у Даследчым хрыбце Прыпалярнага Урала, на мяжы Рэспублікі Комі і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югра.
Вышыня Нараднай гары складае 1895 м[2][1]. З’яўляецца найвышэйшым пунктам Урала. Складзена з кварцытаў і метамарфічных сланцаў. На схілах гары лістоўнічныя і бярозавыя лясы, каля вяршыні — горная тундра і невялікія ледавікі.
Remove ads
Гісторыя назвы
Сустракаецца назва Наро́дная. У 1927 годзе да 10-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі была зроблена спроба надаць назве гары ідэалагічную афарбоўку, быццам яна прысвоена ў гонар савецкага народа[4]. Быў перанесены націск, але гэтая форма не прыжылася[4].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads