Нарайр Марціросавіч Сісакян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нарайр Марціросавіч Сісакян
Remove ads

Нара́йр Марціро́савіч Сісакя́н (арм.: Սիսակյան Նորայր Մարտիրոսի) (12 студзеня (25 студзеня) 1907, Аштарак, Эрыванская губерня — 12 сакавіка 1966, Масква) — савецкі біяхімік.

Хуткія факты Нарайр Марціросавіч Сісакян, Дата нараджэння ...

Акадэмік АН СССР (10.06.1960; член-карэспандэнт з 23.10.1953), акадэмік АН Армянскай ССР (1965; член-карэспандэнт 1945).

Асноўныя працы па вывучэнні заканамернасцей дзеяння ферментаў падчас абмену рэчываў, біяхіміі засухаўстойлівасці раслін, тэхнічнай біяхіміі, касмічнай біялогіі.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева (1932).

З 1935 года працаваў у інстытуце біяхіміі імя А. Н. Баха АН СССР (адначасна — прафесар МДУ).

У 19591963 гадах — акадэмік-сакратар Аддзяленні біялагічных навук АН СССР. З 1960 года — член Прэзідыума АН СССР. З 1963 галоўны навуковы сакратар Прэзідыума АН СССР.

З 1965 года — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай астранаўтычнай акадэміі, удзельнік Пагуошскага руху вучоных.

Бацька расійскага фізіка, акадэміка РАН Аляксея Сісакяна.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • Імем Сісакяна названы кратар на Месяцы.
  • Таксама яго імем названа школа № 5 у г. Аштараку (Арменія).
  • У Арменіі былі выпушчаны паштовыя маркі, прысвечаныя Сісакяну.
  • Мемарыяльная дошка ўсталявана на будынку інстытута біяхіміі ім. А. Н. Баха ў Маскве.

Зноскі

  1. Сисакян Норайр Мартиросович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads