Паўль Керэс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўль Керэс
Remove ads

Паўль Керэс (ісп.: Paul Keres; 7 студзеня 1916, Нарва — 5 чэрвеня 1975, Хельсінкі, Фінляндыя) — эстонскі шахматыст, шахматны кампазітар і тэарэтык. Адзін з наймацнейшых шахматыстаў свету 1930—1960-х гадоў. Увайшоў у спіс «100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя», прызнаны найлепшым спартсменам Эстоніі ў XX стагоддзі. Першы ў гісторыі шахматыст, якога адлюстравалі на банкнотах (5 эстонскіх крон).

Хуткія факты Паўль Керэс, Род дзейнасці ...

Гросмайстар (1937), міжнародны гросмайстар з моманту заснавання звання (1950), міжнародны арбітр па шахматнай кампазіцыі (1957), міжнародны арбітр па шахматах (1974), Заслужаны майстар спорту СССР (1948). Разам з Ройбенам Файнам падзяліў 1—2-е месцы на АВРА-турніры 1938, дзе вызначалі прэтэндэнта на тытул чэмпіёна свету. Чатыры разы запар займаў другое месца на турнірах прэтэндэнтаў (1953, 1956, 1959, 1962), спыняючыся за крок ад матча за тытул чэмпіёна свету па шахматах, за што атрымаў мянушку «вечна другі». Пяціразовы чэмпіён Эстоніі. Трохразовы чэмпіён СССР (1947, 1950, 1951). У складзе зборнай Савецкага Саюза 7 разоў выйграваў шахматныя алімпіяды і тройчы — камандныя чэмпіянаты Еўропы. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1957).

Малодшы брат фізіка Харальда Керэса.

Remove ads

Зноскі

  1. Paul Keres // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Paul Keres // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 6 лістапада 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q12361673'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads