Нарва (рака)
рака ў Расіі і Эстоніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нарва, Нарова (эст.: Narva jõgi) — рака на мяжы Эстоніі і Ленінградскай вобласці Расіі. Выцякае з Чудска-Пскоўскага возера і злучае яго з Фінскім залівам.
Remove ads
Этымалогія
Паходжанне назвы не вядома, паводле найбольш распаўсюджанай думкі — ад вепскага слова, якое абазначае вадаспад ці цячэнне.
Геаграфія
Выцякае з Чудска-Пскоўскага возера каля вёсак Васкнарва (Эстонія) і Скам’я (Расія). Уніз па цячэнні ёсць яшчэ некалькі меншых вёсак, але да горада Нарвы берагі ракі пераважна лясістыя і забалочаныя. На рацэ пабудаваны дамбы ў Нарве і Івангорадзе і створана Нарвенскае вадасховішча даўжынёй 38 км. Нарва ўпадае ў Нарвенскі заліў каля горада Нарва-Йыэсуу.
Найбуйнейшы прыток Нарвы — рака Плюса, упадае ў яе ў раёне Нарвенскага вадасховішча.
Нарвенскі вадаспад
Паміж Нарвай і Івангорадам рака Нарва цячэ праз Балтыйска-Ладажскі ўступ і ўтварае Нарвенскі вадаспад, які некалі быў адным з буйнейшых у Еўропе[2].
Remove ads
Зноскі
- Narva at Narva-Ges, UNESCO: Water resources
- (Estonian) Suuroja, Kalle (2005). Põhja-Eesti klint. Eesti Geoloogiakeskus. ISBN 9985-815-53-X.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads