Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава (нар. 23 верасня 1971, в. Бранава, Слуцкі раён) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Хуткія факты Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 23 верасня 1971 года ў в. Бранава Слуцкага раёна Мінскай вобласці[1].

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Гісторыя»[1].

Працавала малодшым навуковым супрацоўнікам у Слуцкім краязнаўчым музеі; настаўнікам гісторыі ў школах Слуцкага раёна і г. Слуцка, намеснікам дырэктара Сярэдняй школы № 10 г. Слуцка імя С. Ф. Рубанава; на розных пасадах у Слуцкім раённым выканаўчым камітэце; старшынёй Слуцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання[1].

Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].

У 2024 годзе выбрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Слуцкай акругі № 67. Член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана ганаровымі граматамі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, Слуцкага раённага выканаўчага камітэта. Мае Падзяку старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта[1].

Сям'я

Замужам, мае дзвюх дачок[1].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads