Наталля Валер’еўна Ануфрыенка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наталля Валер’еўна Ануфрыенка (нар. 11 чэрвеня 1985, Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка і трэнер. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[3].
Remove ads
Біяграфія
Вучылася ў сярэдняй школе № 26 г. Бабруйска. Баскетболам пачала займацца на ўроках фізкультуры. З 1998 года па 2001 год праходзіла навучанне ў філіяле СДзЮШАР № 7 баскетбольнага клуба «Прынёманне» (Гродна). Першым трэнерам быў Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк. Выступала за гродненскую «Алімпію»[4], мінскі «Гарызонт»[5].
У 2007—2016 гадах выступала за жаночую зборную Беларусі[6].
З 2022 года — другі трэнер моладзевай каманды БК «Мінск»[7]. З 2024 года — галоўны трэнер моладзевай каманды БК «Мінск»[8].
З 2023 года — галоўны трэнер жаночых зборных Беларусі па баскетболе 3х3. Пад яе кіраўніцтвам зборная U-18 стала бронзавым прызёрам III Гульняў краін СНД-2025 у Гянджы[9].
Remove ads
Кар’ера
- 2000—2001 — ВАР (Гродна)
- 2001—2002 — Алімпія (Гродна)
- 2002—2004 — Вікторыя-ВАР-ГДАУ (Гродна)
- 2004—2009 — Алімпія (Гродна)
- 2009—2010 — Дунав (Русэ, Балгарыя)
- 2010—2018 — Гарызонт (Мінск)
- 2018—2019 — пропуск сезону (дэкрэтны адпачынак)
- 2019—2022 — Гарызонт (Мінск)
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1): 2007.
Чэмпіёнка Беларусі (9): 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007, 2008/2009, 2010/2011, 2011/2012, 2015/2016, 2020/2021, 2021/2022.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2007/2008, 2013/2014, 2014/2015, 2016/2017, 2017/2018, 2019/2020.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Балгарыі (1): 2009/2010.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2001/2002, 2002/2003, 2003/2004, 2012/2013.
Уладальнік Кубка Беларусі (10): 2002, 2004, 2005, 2006, 2007, 2011, 2012, 2013, 2015, 2020.
Уладальнік Кубка Балгарыі (1): 2010.
Чэмпіёнка Еўрапейскай лігі (1): 2020/2021.
Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (3): 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014.
Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2010/2011.
Зноскі
- Natallia Anufryienka // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- Наталья Ануфриенко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2023. Праверана 8 верасня 2023.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads