Наталля Валер’еўна Ануфрыенка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наталля Валер’еўна Ануфрыенка (нар. 11 чэрвеня 1985, Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка і трэнер. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[3].

Хуткія факты Наталля Валер’еўна Ануфрыенка, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Вучылася ў сярэдняй школе № 26 г. Бабруйска. Баскетболам пачала займацца на ўроках фізкультуры. З 1998 года па 2001 год праходзіла навучанне ў філіяле СДзЮШАР № 7 баскетбольнага клуба «Прынёманне» (Гродна). Першым трэнерам быў Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк. Выступала за гродненскую «Алімпію»[4], мінскі «Гарызонт»[5].

У 2007—2016 гадах выступала за жаночую зборную Беларусі[6].

З 2022 года — другі трэнер моладзевай каманды БК «Мінск»[7]. З 2024 года — галоўны трэнер моладзевай каманды БК «Мінск»[8].

З 2023 года — галоўны трэнер жаночых зборных Беларусі па баскетболе 3х3. Пад яе кіраўніцтвам зборная U-18 стала бронзавым прызёрам III Гульняў краін СНД-2025 у Гянджы[9].

Remove ads

Кар’ера

Дасягненні

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads