Наталля Віктараўна Даўгяла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наталля Віктараўна Даўгяла (нар. у 1978 годзе) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук.

Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Скончыла ў 2000 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 20082012 гадах навучалася ў аспірантуры Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніла 18 мая 2016 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма дысертацыі: «Канфесійная палітыка ў Беларускай ССР у 19211939 гг.». Навуковы кіраўнік — Ігар Аляксандравіч Марзалюк.

З часу заканчэння ўніверсітэта ў 2000 годзе і па сёняшні дзень працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце: з’яўлялася выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Займае пасаду загадчыка кафедры тэхналогіі і методыкі выкладання гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Займаецца вывучэннем пытанняў канфесіянальнай гісторыя Беларусі, канфесіянальнай палітыкі савецкай улады ў БССР, царкоўнай гісторыі і гісторыі рэлігійна-канфесійных адносін на беларускіх землях у першай палове ХХ стагоддзя, пытанняў спецыфікі ўзаемадзеяння савецкай дзяржавы і веруючых і інш. Вывучае гісторыю праваслаўя на Беларусі, гісторыю манаскіх супольнасцяў і іх дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Даследуе гісторыю асобных храмаў і манастыроў, страчаныя архітэктурныя аб’екты сакральнай гісторыі Полацка і Паўночнай Беларусі і інш.

Remove ads

Узнагароды і прэміі

Бібліяграфія

Выбраныя навуковыя артыкулы

  • Межконфессиональные отношения в БССР в 20-х годах ХХ века / Н. В. Довгяло // Веснік Брэсцкага універсітэта. — 2010. — № 1. — С. 11-17.
  • Законодательные основы политики БССР в области религии в 1924―1939 годах / Н. В. Довгяло // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2012. ― № 1. ― С. 77―81.
  • Влияние государственной власти на внутрицерковные процессы в Русской Православной Церкви в БССР в 1924―1939 годы / Н. В. Довгяло // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2015. ― № 1. ― С. 102―108.
  • Меры экономического воздействия на конфессии в БССР в 1921―1939 гг. / Н. В. Довгяло // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2018. ― № 1. ― С. 39―43.
  • Массовые выступления верующих против антирелигиозной политики государства в БССР в 1928―1930 гг. / Н. В. Довгяло // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2020. ― № 1. ― С. 51―54.

Вучэбна-металычныя выданні

  • Политология: учеб.-метод. компл. / Н. В. Довгяло, Ю. А. Авчинникова. — Новополоцк: ПГУ, 2010. — 162 с.
Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads