Наталля Мікалаеўна Марковіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наталля Мікалаеўна Марковіч (нар. 19 жніўня 1978, Ушачы) — беларуская эканамістка і дэпутатка.

Хуткія факты Наталля Мікалаеўна Марковіч, Нараджэнне ...

Біяграфія

Нарадзілася 19 жніўня 1978 года ў гарадскім пасёлку Ушачы Віцебскай вобласці[1].

Скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай»[1].

Працоўную дзейнасць пачала эканамісткай, працавала спецыялісткай па разліках першай катэгорыі, спецыялісткай па рэалізацыі прадукцыі, вядучай эканамісткай, начальніцай вытворча-эканамічнага аддзела ЗАТ «Вечалле»; дырэктаркай тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна; намесніцай старшыні Ушацкага райвыканкама[1].

Дэпутатка Ушацкага раённага Савета дэпутатаў 25-га, 28-га і 29-га скліканняў[1]. Старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў[1].

Дэлегатка VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].

Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Віцебскай вобласці (вылучана ад Глыбоцкага, Докшыцкага, Лепельскага, Ушацкага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні[1].

Старшыня Ушацкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», член гэтай арганізацыі, а таксама Беларускага саюза жанчын і Беларускай партыі «Белая Русь»[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Віцебскага аблвыканкама, РГА «Белая Русь»[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads