Нацыянальная футбольная канферэнцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальная футбольная канферэнцыя (НФК) (англ.: National Football Conference)) — адна з двух канферэнцый Нацыянальнай футбольнай лігі (НФЛ). Была створана ў 1970 годзе пасля зліцця НФЛ і Амерыканскай футбольнай лігі (АФЛ). У першым сезоне аб’яднанай лігі ў НФК выступалі 13 каманд (да зліцця ўсе гулялі ў НФЛ).

Цяперашнія каманды
На дадзены момант у канферэнцыі выступаюць 16 каманд. Яны падзеленыя на чатыры дывізіёна: Усход, Поўнач, Поўдзень і Захад.
Remove ads
Плэй-оф
Па заканчэнні рэгулярнага сезона 6 лепшых каманд (чатыры пераможцы дывізіёнаў і 2 каманды па лепшым паказчыку перамог і паражэнняў) выходзяць у плэй-оф. У вырашальнай гульні канферэнцыі, званай «чэмпіёнскай гульнёй НФК», каманды разыгрываюць «Джорж Халас Трофі». Пераможца гэтага матча атрымлівае права прадстаўляць канферэнцыю ў Супер Боуле. Каманды НФК выйгравалі Супер Боўл 21 раз (прадстаўнікі АФК-20).
Remove ads
Лагатып

Арыгінальны лагатып НФК, выкарыстоўваўся з 1970 года па 2009 год. Ён прадстаўляў сабой сінюю літару 'N' з трыма зоркамі ўнутры. Тры зоркі прадстаўлялі тры дывізіёны, на якія падзялялася канферэнцыя з 1970 па 2001 год (Усходні, Цэнтральны і Заходні дывізіёны)[2]. У 2010 годзе НФЛ прадставіла абноўлены лагатып НФЛ. Асноўнае адрозненне ад старога лагатыпа заключалася ў чатырох зорках замест трох. Чатыры зоркі сімвалізавали чатыры дывізіёны НФК[3].
Зноскі
- Стадыён размешчаны ў г. Арлінгтан. Каманда базіруецца ў г. Ірвінг.
- National Football Conference Logo . Праверана 29 снежня 2009.
- Paul Lukas. But I Absolutely Refuse to Write About the Draft Caps(недаступная спасылка). Uni Watch blog. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2010. Праверана 16 красавіка 2010.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads