Нацыянальная футбольная ліга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальная футбольная ліга
Remove ads

Нацыянальная футбольная ліга (НФЛ) (англ.: National Football League (NFL)) — прафесійная ліга амерыканскага футбола ў ЗША. У цяперашні час у НФЛ гуляе 32 каманды. Ліга была створана ў 1920 годзе пад назвай «Амерыканская прафесійная футбольная асацыяцыя» і атрымала сваё цяперашняе назву ў 1922 годзе.

Thumb
Амерыканскі Футбол
Хуткія факты Нацыянальная футбольная ліга, Від спорту ...

Найбольшую папулярнасць НФЛ здабыла ў 1960—1970-х гадах пасля аб’яднання з канкурэнтнай лігай — Амерыканскай футбольнай лігай.

32 каманды падзеленыя на 2 канферэнцыі: Амерыканскую і Нацыянальную, кожная з якіх, у сваю чаргу, падзелена на 4 дывізіёна: Усходні, Заходні, Паўночны і Паўднёвы. На працягу рэгулярнага сезона, які пачынаецца ў верасні і працягваецца 17 тыдняў, кожная каманда гуляе 16 гульняў. Пасля заканчэння сезона 12 лепшых каманд гуляюць па сістэме плэй-оф. Фінал плэй-оф — Супер Боўл — самае папулярнае спартыўная падзея ЗША.

Remove ads

Раннія гады

Амерыканская прафесійная футбольная асацыяцыя была ўтворана ў 1920 годзе ў горадзе Кантон (штат Агая) стаўшы першай лігай па амерыканскім футболе ў Злучаных Штатах, у якой ігракам плацілі за гульню. Легендарны атлет Джым Торпа з «Кантон Буллдогз» стаў першым прэзідэнтам лігі. Толькі чатыры каманды з 11 якія распачалі, скончылі сезон 1920 года. «Акрон Прос», не прайграўшы ніводнай гульні, сталі першымі пераможцамі. У 1921 годзе колькасць каманд павялічылася да 22, але на працягу ўсіх 1920-х гадоў колькасць удзельнікаў заставалася нестабільнай і ліга была не галоўным нацыянальным відам спорту, саступала бейсболу.

Да 1934 года, усе каманды з маленькіх гарадоў, за выключэннем «Грын Бей Пекерз», пераехалі або былі заменены камандамі з вялікіх гарадоў. Штогадовая гульня за званне чэмпіёна была ўведзена ў 1933 годзе, а штогадовы драфт маладых ігракоў з універсітэтаў упершыню прайшоў у 1936 годзе. Менавіта на працягу гэтай эры гаспадары клубаў НФЛ, з-за ўплыву ўладальніка каманды «Бостан Брэйвз» Джорджа Прэстана Маршала, не запрашалі да сябе чарнаскурых ігракоў. Дадзеная практыка была ліквідавана толькі ў 1962 годзе.

Універсітэцкі футбол тады быў папулярней, але ў канцы Другой сусветнай вайны, прафесійны футбол стаў сапернічаць з універсітэцкім за гледачоў. Змены правілаў і інавацыі ў стратэгіях прывялі да відовішчнасці і выніковасці гульняў. Ліга таксама пачала пашырацца за межы ўсходу і сярэдняга захаду. У 1945 годзе «Кліўленд Рэмсі» пераехалі ў Лос-Анджэлес, стаўшы другой прафесійнай камандай з чатырох галоўных ліг Паўночнай Амерыкі на заходнім узбярэжжы. У 1950 годзе НФЛ прыняла тры каманды з Усеамерыканскай футбольнай канферэнцыі, якая спыніла сваю дзейнасць, і такім чынам пашырылася да 13 клубаў. У 1950-х гульні пачалі паказваць па нацыянальным тэлебачанні і футбол стаў галоўным нацыянальным відам спорту.

Remove ads

Структура сезону

Рэгулярны сезон

Рэгулярны сезон пачынаецца ва ўік-энд пасля Дня Працы ў ЗША (першы панядзелак верасня). Кожная каманда гуляе 16 матчаў на працягу 17 гульнявых тураў, званых тыднямі. Традыцыйна адна з гульняў нядзелі праходзіць познім вечарам, у той жа час, але ў панядзелак, гуляецца яшчэ адна. Такія матчы атрымалі назвы Sunday Night Football і Monday Night Football. У апошнія сезоны Ліга выносіць адзін матч тыдня (да перадапошняй) на чацвер. Гэтак жа традыцыйна ў Дзень падзякі праводзяць матчы каманды «Далас Каўбойз» і «Дэтройт Лаянз».

Гісторыя

Больш інфармацыі Коль-ць гульняў каманды ў сезоне ...

У пачатку 1920-х гадоў у НФЛ не было выразнага раскладу і каманды гулялі розную колькасць матчаў (ад 8 да 16), у асноўным, супраць прафесійных, універсітэцкіх і аматарскіх каманд. З 1926 па 1946 год каманды праводзілі ад 11 да 15 гульняў за сезон, у залежнасці ад колькасці клубаў у лізе. З 1947 па 1960 год кожная каманда НФЛ гуляла 12 гульняў. У 1960 годзе новаўтвораная Амерыканская футбольная ліга ўвяла збалансаваны расклад з 14 гульняў на каманду за 15-тыднёвы сезон, у якім кожная з васьмі каманд гуляла з другой двойчы (дома і ў гасцях) з адным перапынкам. У 1961 годзе НФЛ таксама ўвяла расклад з 14 гульнямі, але, у адрозненне ад АФЛ, без перапынкаў для каманд. З 1978 па 1989 год каманды праводзілі па 16 гульняў за 16 тыдняў. У 1990 годзе НФЛ увяла ў расклад свабодны тыдзень. Кожны клуб праводзіў тыя ж 16 гульняў, але ўжо за 17 тыдняў. У 1993 годзе быў уведзены дадатковы вольны тыдзень, але ўжо ў наступным сезоне яго адмянілі. З сезона 2002 года ліга ўвяла матч-адкрыццё сезону, які праходзіць у чацвер вечарам з трансляцыяй па нацыянальных каналах. З 2004 года матч адкрыцця праходзіць з удзелам дзеючага пераможца Супер Боула на яго поле.

Формула

У цяперашні час кожная каманда гуляе ў рэгулярным сезоне па 16 гульняў. Сапернікі вызначаюцца згодна з пэўнай формулай:

  • Кожная каманда гуляе з трыма іншымі са свайго дывізіёна двойчы: адну дома, адну ў гасцях (шэсць гульняў).
  • Кожная каманда гуляе з чатырма іншымі з іншага дывізіёна сваёй канферэнцыі па трохгадовым крузе: дзве дома, дзве ў гасцях (чатыры гульні, усяго дзесяць)
  • Кожная каманда гуляе з чатырма іншымі з аднаго дывізіёна іншай канферэнцыі па чатырохгадовым крузе: дзве дома, дзве ў гасцях (чатыры гульні, усяго чатырнаццаць)
  • Кожная каманда гуляе з двума іншымі камандамі з той жа канферэнцыі, якія занялі тое ж самае месца ў сваім дывізіёне ў папярэднім сезоне: адна дома, адна ў гасцях (дзве гульні, усяго шаснаццаць).

Такі расклад гарантуе кожнай камандзе матчы з усімі іншымі як мінімум раз у чатыры гады, і як мінімум два разы (дома і гасцях) на працягу васьмі гадоў.

Расклад гульняў для адной з каманд

У гэтых табліцах паказаны сапернікі каманды «Пітсбург Стайлерз» у сезоне 2007 года. Сапернікі вызначаюцца аўтаматычна паводле вызначанай формулы і месцах, занятых камандамі ў мінулым сезоне.

Адна гульня ў рэгулярным сезоне Дзве гульні ў рэгулярным сезоне Каманда, для якой паказаны супернік
Больш інфармацыі Усход АФК, Поўнач АФК ...

Згодна з формулай раскладу матчы паміж камандамі з дывізіёнаў адной канферэнцыі і розных на сезон 2007 года наступныя:

Унутры канферэнцый:

Між канферэнцыямі:

Гульні за межамі ЗША

Пачынаючы з сезона 2007 года, кожны год Нацыянальная футбольная ліга праводзіць матчы рэгулярнага сезона за межамі Злучаных Штатаў у серыі, вядомай як International Series. З 2007 года і прынамсі да 2016 года, гульні будуць праходзіць у Злучаным Каралеўстве, на стадыёне Уэмблі ў Лондане.

Першая гульня за межамі ЗША адбылася ў 2005 годзе паміж камандамі «Сан-Францыска Форці Найнерс» і «Арызона Кардыналс». Яна прайшла ў Мехіка, (Мексіка), на адным з найбуйнейшых футбольных стадыёнаў свету — Ацтэка. Матч завяршыўся перамогай Арызоны 31:14, а сустрэча ўстанавіла рэкорд наведвальнасці для матчаў рэгуляркі — 103 467 чалавек.

У кастрычніку 2006 года ўладальнікі клубаў НФЛ прынялі план па якім дзве гульні рэгулярнага сезона ў год, з 2007 года і, прынамсі, да 2011, будуць гуляцца за межамі ЗША[1]. 2 лютага 2007 года НФЛ абвясціла аб тым, што адзін матч рэгулярнага сезона 2007 будзе праведзены ў Англіі. Гульня восьмага тыдня паміж «Нью-Ёрк Джаентс» і «Маямі Долфінс» прайшла ў Лондане на стадыёне «Уэмблі» 28 кастрычніка 2007 года[2][3]. У доўгатэрміновы план уваходзяць дзве міжнародныя гульні за сезон на працягу 16 гадоў. Гэта гарантуе ўсім камандам па дзве гульні за межамі ЗША за гэты перыяд: адну ў якасці намінальнага госця, другую ў якасці намінальнага гаспадара поля.

Гісторыя гульняў
Source: http://nflcommunications.com/2013/10/24/2014-international-series-games-confirmed/ Архівавана 22 лютага 2014.
Больш інфармацыі Год, Дата ...

Плэй-оф

Плэй-оф — турнір на выбыванне які вызначае лепшую каманду сезону. Шэсць каманд з кожнай канферэнцыі — чатыры пераможцы дывізіёна і 2 каманды якія атрымалі Wild card — кваліфікуюцца ў плэй-оф у адпаведнасці з вынікамі рэгулярнага сезона, у якім кожная каманда гуляе па 16 гульняў. Турнір, які складаецца з чатырох раўндаў, завяршаецца Супер Боўлам — фінальнай гульнёй сезону. У кожным раўндзе каманды праводзяць па адной гульні. Перавагу свайго поля маюць клубы, якія паказалі лепшы вынік у рэгулярным сезоне. Выключэннем з’яўляецца Супер Боул, які праходзіць на нейтральным полі (не лічачы таго выпадку, калі сама каманда-гаспадар поля трапляе ў Супер Боул).

Першыя гульні плэй-оф у НФЛ складаліся ўсяго з адной гульні. У 1933 годзе ўпершыню была ўведзена «чэмпіёнскай гульня», у якой за званне чэмпіёна лігі сустракаліся дзве лепшыя каманды рэгулярнага сезона. У 1967 годзе плэй-оф набыў свой звыклы выгляд — ужо чатыры каманды ўдзельнічалі ў гульнях на вылет. У 1970 годзе, пасля аб’яднання АФЛ і НФЛ, у плэй-оф магло ўдзельнічаць восем каманд; у 1978 — дзесяць, а ў 1990 ужо дванаццаць. Зараз ідзе шмат размоў наконт пашырэння плэй-оф да 14 або 16 каманд.

Remove ads

Каманды

У цяперашні час у НФЛ 32 каманды.

Амерыканская футбольная канферэнцыя

Больш інфармацыі Дывізіён, Каманда ...

Нацыянальная футбольная канферэнцыя

Больш інфармацыі Дывізіён, Каманда ...
Remove ads

Гл. таксама

Нацыянальная хакейная ліга

Зноскі

  1. Resolution approved for international games Архівавана 6 студзеня 2007., NFL.com, 2006-10-24
  2. London to host 2007 regular-season game Архівавана 4 лютага 2007., NFL.com, 2007-01-16
  3. Стадыён размешчаны ў г. Арлінгтан. Каманда базіруецца ў г. Ірвінг.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads