Нацыянальны ўніверсітэт абароны Украіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны ўніверсітэт абароны Украіныmap
Remove ads

Нацыянальны ўніверсітэт абароны Украіны — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ваеннага профілю, якая мае статус нацыянальнага ўніверсітэта і знаходзіцца ў Кіеве.

Хуткія факты Нацыянальны ўніверсітэт абароны Украіны, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

  • 19141917 — Мікалаеўскае артылерыйскае і Другое Кіеўскае ваеннае пяхотнае вучылішча;
  • 19171919 — Кіеўскі дзяржаўны ўкраінскі універсітэт;
  • 19191920 — Першыя артылерыйскія курсы для падрыхтоўкі каманднага складу для ўкраінскай Савецкай Чырвонай Арміі.
  • 19181951 — Кіеўскае ваеннае пяхотнае вучылішча імя рабочых Чырвонага Замаскварэчча;
  • 19201935 — Чацвёртыя Кіеўскія артылерыйскія курсы;
  • 19351937 — Першая Кіеўская артылерыйская школа;
  • 19371958 — Першае Кіеўскае артылерыйскае вучылішча (з 1941 года — імя С. М. Кірава);
  • 1946 — Кіеўскае артылерыйскае падрыхтоўчае вучылішча;
  • 19581974 — Кіеўскае вышэйшае артылерыйскае інжынернае ордэна Леніна Чырванасцяжнае вучылішча імя С. М. Кірава СПА сухапутных войск СССР;
  • 19741977 — філіял СПА Сухапутных войскаў Ваеннай артылерыйскай Акадэміі імя М. І. Калініна;
  • 19771986 — Ваенная акадэмія ваеннай супрацьпаветранай абароны імя Маршала Савецкага Саюза А. М. Васілеўскага;
  • 19861992 — Ваенная акадэмія супрацьпаветранай абароны Сухапутных войскаў імя Маршала Савецкага Саюза А. М. Васілеўскага;
  • 19921999 — Украінская ваенна-медыцынская акадэмія і Кіеўскі інстытут сухапутных войскаў;
  • 19921999 — Акадэмія ўзброеных сіл Украіны;
  • 19992008 — Нацыянальная акадэмія абароны Украіны;
  • 20082013 — Нацыянальны ўніверсітэт абароны Украіны;
  • 20132023— Нацыянальны ўніверсітэт абароны Украіны імя Івана Чарняхоўскага;
  • з 16 чэрвеня 2023 года — зноў Нацыянальны ўніверсітэт абароны Украіны.
Remove ads

Структура

Інстытуты

  • Інстытут дзяржаўнага ваеннага кіравання;
  • Камандна-штабны інстытут прымянення войска;
  • Інстытут авіяцыі і супрацьпаветранай абароны;
  • Інстытут забеспячэння войска і інфармацыйных тэхналогій;
  • Гуманітарны інстытут;
  • Вучэбна-навуковы інстытут фізічнай культуры і спартыўна-аздароўчых тэхналогій.

Цэнтры

  • Навукова-метадычны цэнтр арганізацыі адукацыйнай дзейнасці;
  • Навукова-метадычны цэнтр арганізацыі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці;
  • Вучэбна-навуковы цэнтр падрыхтоўкі афіцэраў для шматнацыянальных штабоў;
  • Вучэбна-навуковы цэнтр замежных моў;
  • Цэнтр імітацыйнага мадэлявання;
  • Навуковы цэнтр дыстанцыйнага навучання;
  • Цэнтр ваенна-стратэгічных даследаванняў;
  • Навукова-даследчы цэнтр ваеннай гісторыі;
  • Навуковы цэнтр праблем прадухілення карупцыі ў сферы бяспекі і абароны;
  • Вучэбна-навуковы цэнтр стратэгічных камунікацый у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі і абароны;
  • Цэнтр перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі;
  • Вучэбна-навуковы цэнтр абароннага менеджменту.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads