Ладасна (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ла́дасна[1][2] — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ладасна (прыток ракі Бельская, басейн Заходняй Дзвіны), за 18 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёсак Мягелі і Курмялёўка.
Плошча паверхні возера 0,561[3] (0,61[1][2]) км². Даўжыня 1,97 км, найбольшая шырыня 0,47 км, даўжыня берагавой лініі 4,71 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 13,7 м, сярэдняя каля 5,6 м. Аб’ём вады 3,45 млн м°. Плошча вадазбору 41 км³.
Катлавіна Ладасна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 5—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя, вышынёй 0,3—0,7 м. Мелкаводдзе вузкае і стромкае, у паўночнай і паўднёвай частках возера пашыраецца. Ложа возера амаль плоскае, выслана гліністым ілам. Глыбіня павялічваецца да сярэдзіны возера. Глыбіні да 2 м займаюць каля 15 % плошчы возера.
Возера эўтрофнае. Прыбярэжная расліннасць пашыраецца на адлегласці да 60 м ад берага возера і да глыбіні 2 м. У Ладасна ўпадаюць меліярацыйныя каналы і ручаі, у т.л. ручай з возера Кабак. Праз сетку каналаў возера злучана з возерам Неграза. У паўночнай частцы выцякае рака Ладасна.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads