Нератоўка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нерато́ўка[1] — рака ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).
Даўжыня ракі 33,5 км[2]. Плошча вадазбору 183 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца за 1,8 км на захад ад аграгарадка Рассвет, вусце за 4 км на паўднёвы захад ад пасёлка Рабкор. Цячэ па паўночна-ўсходняй частцы нізіны Прыпяцкае Палессе. Даліна невыразная, шырынёй 1,5—3 км. Вышыня схілаў даліны 3—6[1] м. У нізоўі пойма двухбаковая, шырынёй 1—2 км. Рэчышча каналізаванае, яго шырыня ў верхнім цячэнні 10—12 м, у ніжнім 6—7 м. Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 1—1,2 м[1].
На рацэ гарадскі пасёлак Акцябрскі.
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads