Нетанія
горад у Ізраілі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нетанія (таксама Натанія; іўр.: נְתַנְיָה) — горад у Ізраілі, найбуйнейшы курорт міжземнаморскага ўзбярэжжа краіны. Нетанія расцягнулася ўздоўж мора і па даўжыні пляжнай зоны пераўзыходзіць іншыя гарады Ізраіля, нават Тэль-Авіў. Буйны цэнтр цытрусаводства і адзін з найбуйнейшых цэнтраў магутнай алмазнай індустрыі краіны.
Горад размешчаны на ўзбярэжжа Міжземнага мора ў цэнтральнай частцы даліны Шарон, прыкладна ў 30 км на поўнач ад Тэль-Авіва і ў 50 км на поўдзень ад Хайфы.
Нетанія заснаваная 18 лютага 1929 года выхадцамі з Усходняй Еўропы як сельскагаспадарчае паселішча — мошаў.
Горад названы імем сіянісцкага дзеяча і філантропа Натана Штраўса, які ахвяраваў буйную суму на заснаванне і развіццё новага селішча. Па даных на чэрвень 2010 года ў Нетаніі пражывала 184700 чалавек.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads