Новаяльнянскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Новаяльня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Наваельня.

Хуткія факты Новаяльнянскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Наваельня. 4 мая 1945 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Новаяльнянскаму пассавету.

30 чэрвеня 2015 года Новаяльнянскі пассавет рэарганізаваны ў Новаяльнянскі сельсавет[1]. У склад сельсавета ўваходзіць адзін населены пункт — гарадскі пасёлак Наваельня, які і з’яўляецца яго цэнтрам[2].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года — 3041 чалавек[3], з іх 84,5 % — беларусы, 6,9 % — палякі, 6,8 % — рускія, 1,2 % — украінцы[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 2795 чалавек[5].

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads