Новая Слабодка (Клічаўскі раён)

вёска ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Новая Слабодка (Клічаўскі раён)map
Remove ads

Но́вая Слабо́дка[1] (трансліт.: Novaja Slabodka, руск.: Новая Слободка) — вёска ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўгаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 55 км ад Магілёва, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Друць (чыгунка Магілёў — Асіповічы) і за 35 км ад Клічава. Рэльеф раўнінны, мяжуе з лесам. Бліз вёскі цячэ рэчка Друць.

Гісторыя

Веска вядома з XIX стагоддзя. У 1858 годзе ў Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні.

У 1891 годзе адкрыта школа. У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета; царква, школа граматы, піцейны дом.

З 20 жніўня 1924 года ў Ядранаслабодскім сельсавеце Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі. З 8 ліпеня 1931 года ў Клічаўскім раёне. З 20 верасня 1944 года ў Доўгаўскім сельсавеце Клічаўскага раёна Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года зноў у Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Кіраўскім раёне, пасля аднаўлення Клічаўскага раёна зноў у яго складзе[2].

У Другую сусветную вайну з пачатку ліпеня 1941 да 1944 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі. 29 чэрвеня 1944 года вызвалена войскамі 50 арміі Другога Беларускага фронту [3].

Паводле Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь вёска адносіцца да зоны жыцця з перыядычным радыяцыйным кантролем[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1858 год — 90 рэвізскіх душ
  • 1880 год - 36 двароў, 263 жыхары
  • 1891 год - 58 двароў, 411 жыхароў
  • 1909 год - 74 двары, 474 жыхары
  • 2007 год - 39 гаспадарак, 71 жыхар

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads