Нова-Шатландскі ўніверсітэт мастацтва і дызайну
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нова-Шатландскі ўніверсітэт мастацтва і дызайну (англ.: NSCAD University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Галіфакс у правінцыі Новая Шатландыя, Канада.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Вучэльня была заснавана Ганнай Леановенс у 1887 годзе як школа мастацтваў і дызайну. Пазней школа была перайменавана ў Нова-Шатландскі каледж мастацтваў у 1925 годзе. У 1969 годзе ўстанова была перайменавана ў Нова-Шатландскі каледж мастацтваў і дызайну і пачала прапаноўваць ступені бакалаўра, стаўшы першай мастацкай ВНУ ў Канадзе, якая выдае дыпломы аб вышэйшай адукацыі. Сучасную назву ўстанова атрымала ў 2003 годзе.
Remove ads
Структура
- Факультэт дызайну
- Факультэт выяўленчага мастацтва
- Факультэт гісторыі мастацтва і сучаснай культуры
- Факультэт медыямастацтваў
- Факультэт рамёстваў
- Школа пашыранага навучання
- Фундацыя
- Бібліятэка
- Мастацкая галерэя
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нова-Шатландскі ўніверсітэт мастацтва і дызайну
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads