Ной Мышкоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ноях Мышкоўскі (מישקאווסקי) (8 ліпеня 1878, Капыль — 11 студзеня 1950, Нью-Ёрк) — яўрэйскі публіцыст, мемуарыст, грамадскі дзеяч; ураджэнец Беларусі.

Хуткія факты Ной Мышкоўскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Капылі, на другім годзе жыцця стаў жыць з бацькамі ў Міры. Маці звалі Сора, бацьку Марк. Яшчэ маленькім дапамагаў бацьку перапісваць дакументы. У 15 год стаў прыватным настаўнікам рускай мовы ў заможных дамах, працаваў сакратаром гарадскога суддзі. У 1895 годзе ён у Варшаве, знаёміцца з І. Л. Перацам. У 1898 годзе са сваёй сястрой Шыфрай і гімназістамі адкрыў у Міры школку для дзяцей беднаты, дзе вывучалі рускую і яўрэйскую мову. У 1900 — яўрэйскую школку ў Нясвіжы.

Вучыў рабочых-яўрэяў чытаць і пісаць на роднай мове. Далучыўся да рэвалюцыйнага руху (рабочых Сіёна). У 1903 годзе арыштаваны. Пасля вызвалення паехаў у Германію, адтуль у Лондан, на пачатку 1905 года ў ЗША, дзе працаваў на фабрыках-світшопах. Працаваў на фабрыках гальштукаў, камізэлек.

У 1913 годзе заснаваў у Лос-Анджэлесе свецкую школу з навучаннем на ідышы — першую яўрэйскую школу ва ўсім горадзе, — апекавалася ёй аб’яднанне «National Radical Club». У розных гарадах ЗША выступаў з лекцыямі пра яўрэйскую літаратуру і партыю Паалей-Цыён. У 1914 годзе сакратар Яўрэйскага цэнтральнага камітэта ў Сан-Францыска, арганізаваў збор дапамогі для ахвяр вайны і пагромаў у Расійскай імперыі. У гэты час пазнаёміўся і ажаніўся з паэткай Рыўкай Галінай.

Пасля рэвалюцыі 1917 года меркаваў перанесці сваю працу ў Еўропу. Дабраўся акіянам на Далёкі Усход і рашыў вярнуцца. Жыў у Харбіне. Пабываў у Японіі, Кітаі, Карэі, Ізраільскай зямлі, Егіпце, Італіі. У 1922 годзе ў Нью-Ёрку, працаваў настаўнікам у школах Рабочага кола. Член цэнтральнага камітэта левага Паалей-Цыёна. Заснаваў у Чыкага школу, якой апекаваўся Паалей-Цыён. Аўтар двух тамоў успамінаў, у якіх шмат звестак аб жыцці ў Беларусі.

Памёр у Нью-Ёрку.

Сям’я

Дачка — Тайбеле (памерла ў 1925). Маці пакінула ўспаміны пра Капыль.

Remove ads

Творчасць

Выступаў у друку з 1905 года, дэбютаваў у газеце Бандэса-Мілера «Вархайт», друкаваўся ў іншых выданнях (Форвэрц, Моргн-журнал, Фрайхайт, Тог, Літэрарышэ блэтэр, Дзі арбэтэр-вэлт, Каліфорніер ідышэ штымэ, Прогрэс, Фрае арбэтэр штымэ, Дос фолк, Цукунфт, Дос нае лэбм, Дос нае ланд), у рускіх газетах Кітая (Новості жізні, Палестіна і діаспора, Шанхайская жізнь).

Рэдагаваў газету «Сибирь и Палестина» (Харбін), выдаў 1 нумар газеты «Дос нае ворт» (Новае слова, Лос-Анджэлес), выдавец газеты «Пролетарышэр геданк» (Пралетарская думка, Нью-Ёрк).

Выйшлі кнігі:

  • Дэр кіндэр страйк — Забастоўка дзяцей : камедыя для школьнага тэатра (Чыкага 1931?)
  • Эфіопія, яўрэі Афрыкі і Азіі (1936), 160 ст.
  • Майн лэбм ун майнэ райзэс — Маё жыццё і мае падарожжы, два тамы (1947) 357 і 445 ст.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads